ПАДПАЛАЎ Уладзіслаў Паўлавіч (н. 9.8.1958, в. Імяніны Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Д-р мед. н. (1996). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1975). 3 1984 у Віцебскім мед. ун-це (з 1997 прарэктар, з 1999 адначасова заг. кафедры). Навук. працы па сардэчна- сасудзістых захворваннях насельніцтва розных рэгіёнаў Беларусі, у т.л. якія па- цярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, радыеахоўных сродках, лекавых зборах.
Тв.: Развитие дизадаптационного синдрома у населення, проживаюшего на загрязненных радионуклидами территориях // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 5.