Пазднякоў, В. Віславух Севярын / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 445.

Віславух Севярын (19.3.1900, в. Пярковічы Кобрынскага пав.—27.2.1968), гісторык, грамадскі дзеяч. Д-р габілітаваны (1938), праф. звычайны (1957). Скончыў Віленскі ун-т (1927) і выкладаў у ім. У 1945-46 заг. кафедры гісторыі дзярж. ладу Пол ьшчыўЛодзінскімун-це, з 1946 — кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы ў Вроцлаўскім ун-це, у 1947-55 яго прарэктар, у 1956-58 дэкан факультэта права і адміністрацыі. У даваенны перыяд вывучаў гісторыю ВКЛ, яго адм.-тэр. падзел да сярэдзіны 16 ст. (Кобрынскі пав., маёнткі Ласосна, Шарашова), шляхі зносін ВКЛ. Даследа- ваў сац. структуру, землеўладанне, рэліг. адносіны, працэсы русіфікацыі і паланізацыі ў Зах. Беларусі, дзейнасць КПЗБ. Крытыкаваў урадавую палітыку асіміляцыі, выступаў у друку ў абарону бел. культуры, выкладаў гісторыю ў бел. школах. Адзін з заснавальнікаў НДІ Усх. Еўропы ў Вільні (1930), узначальваў аддзел меншасцей, выкладаў у яго Вышэйшай школе. Ідэйна належаў да т. зв. «віленскіх дэмакратаў» на чале з В. Абрамовічам, супрацоўнічаў у газ. «Віленскі веснік». Выбіраўся ў гар. раду Вільні. Пасля вайны даследаваў сац. адносіны ў Сілезіі ў 19-20 ст.

Валерый Пазднякоў.