Пазднякоў, В. Віславух Севярын [Электронны рэсурс] / Валерый Пазднякоў // Электронная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае». – Рэжым доступу: http://vkl.by/articles/546. – Дата доступу: 15.12.2018.

Віславух Севярын

Віславух Севярын (19.3.1900, в. Пярковічы Кобрынскага пав.-27.2.1968), гісторык, грамадскі дзеяч. Д-р габілітаваны (1938), праф. звычайны (1957). Скончыў Віленскі ун-т (1927) і выкладаў у ім. У 1945-46 заг. кафедры гісторыі дзярж. ладу Польшчы ў Лодзінскім ун-це, з 1946 — кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы ў Вроцлаўскім ун-це, у 1947-55 яго прарэктар, у 1956-58 дэкан факультэта права і адміністрацыі.

У даваенны перыяд вывучаў гісторыю ВКЛ, яго адм.-тэр. падзел да сярэдзіны 16 ст. (Кобрынскі пав., маёнткі Ласосна, Шарашова), шляхі зносін ВКЛ. Даследаваў сац. структуру, землеўладанне, рэліг. адносіны, працэсы русіфікацыі і паланізацыі ў Зах. Беларусі, дзейнасць КПЗБ. Крытыкаваў урадавую палітыку асіміляцыі, выступаў у друку ў абарону бел. культуры, выкладаў гісторыю ў бел. школах. Адзін з заснавальнікаў НДІ Усх. Еўропы ў Вільні (1930), узначальваў аддзел меншасцей, выкладаў у яго Вышэйшай школе. Ідэйна належаў да т.зв. «віленскіх дэмакратаў» на чале з В. Абрамовічам, супрацоўнічаў у газ. «KurierWileński» («Віленскі веснік»). Выбіраўся ў гар. раду Вільні. Пасля вайны даследаваў сац. адносіны ў Сілезіі ў 19-20 ст.

Творы:

Rozwój granic i terytorjum powiatu Kobryńskiego do połowy XVI wieku // Ateneum Wileńskie. 1929. Z. 1-4;

Z dziejów Łosośny i jej posiadaczy XV-XVI w. // Там жа. 1930. Z. 1-2;

Dobra Szereszewskie: Ze studjów zad podziałem terytorjalnym W. Ks. Litewskiego przed reformą 1565-1566 r. // Там жа. 1933. R. 8;

Dawne drogi Polesia // Там жа. 1937. R. 12;

Białorusini na Ziemi Wileńskiej // Wilno i Ziemia Wileńska. Wilno, 1930. T. 1;

Ziemia Oszmiańska na rubieży dwu kultur // Pamiętnik Zjazdu Gospodarczego w Oszmianie. Wilno, 1932;

Posługi komunikacyjne w miastach W. Ks. Litewskiego na prawie magdeburskim do połowy XVI w. Wilno, 1936;

Uwagi o przyczynach rozwoju miasta Mohylewa w XVI-XVII w. // Wiadomości Studium historii prawa litewskiego USB. Wilno, 1938. T. 1.

Літаратура:

Orzechowski K. Seweryn Wysłouch i jego prace z dziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego i Śląska // Czasopismo prawno-historyczne. 1998. Z. 1.

Валерый Пазднякоў, 2005