Панасюк Іван Паўлавіч

Біяграфічны нарыс

Панасюк Іван Паўлавіч — кандыдат філасофскіх навук, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, мецэнат.

нарадзіўся 14 красавіка 1960 г. у вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля і даяркі. Пасля васьмі класаў паступіў у Мінскае сувораўскае вучылішча, выбраўшы ваенную прафесію. Вучылішча закончыў амаль на выдатна, з адной чацвёркай у атэстаце. Здольны малады чалавек змог бы паступіць у любую вышэйшую навучальную ўстанову Савецкага Саюза, але яго вабілі сібірскія абшары, нязведаная зямля, і ён выбраў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, якое ў 1981 г. закончыў з адзнакай.

Служыў Іван Панасюк у Забайкаллі, праз пяць гадоў з павышэннем перавялі служыць на новае месца – у г. Кызыл Тувінскай АССР. Службу праходзіў на пасадах намесніка камандзіра роты, намесніка камандзіра батальёна па палітычнай частцы, сакратара партыйнага камітэта палка (Манголія, Хакасія, Тува). Пасля заканчэння ў 1993 г. Ваенна-палітычнай акадэміі быў накіраваны ў Сібірскую ваенную акругу, дзе служыў намеснікам камандзіра палка па выхаваўчай рабоце.

У 1993 г. І. П. Панасюк выйшаў у адстаўку і заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Час паказаў, што яму і гэта справа падуладна, і неўзабаве ўзначаліў савет дырэктараў вядомай у Сібіры групы кампаній «Еўропа-Азія». Створаныя І. П. Панасюком прадпрыемствы эфектыўна працуюць у розных галінах эканомікі, перавага – вытворчай сферы, сацыяльнай накіраванасці бізнесу. Эфектыўны прадпрымальнік, удзельнік Праграмы Расійскага лідарства ў 2001 г. быў запрошаны для ўдзелу ў Расійскай праграме лідарства Бібліятэкі Кангрэса ЗША «Открытый мир», паспяхова прайшоў навучанне па тэме «Федэралізм і рэгіянальная палітыка (ЗША, штат Луізіяна, Новы Арлеан)».

І. П. Панасюк – паліттэхнолаг, спецыяліст па выбарчых сістэмах. Паспяхова правёў некалькі выбарчых кампаній. Быў назіральнікам ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Рэспублікі Беларусь. Закончыў аспірантуру Сібірскай акадэміі дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Абараніў дысертацыю «Избирательная система как фактор трансформации современного российского общества (социально-философский анализ)» (2004), атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук. Кандыдацкая дысертацыя была першай працай на яго навуковым шляху, потым ён падрыхтаваў да выдання сваю другую працу – манаграфію на тэму «каляровых рэвалюцый» на постсавецкай прасторы.

Іван Паўлавіч ніколі не забываў пра Беларусь, пра сваю малую радзіму. З групай аднадумцаў узяўся за стварэнне ў Навасібірску беларускага культурна-асветніцкага цэнтра, з дапамогай якога можна было б хоць неяк зменшыць настальгію па родных мясцінах. З часу заснавання цэнтра (12 красавіка 2002 г.) І. П. Панасюк – старшыня праўлення Новасібірскай гарадской грамадскай арганізацыі «Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у імя святой Еўфрасінні Полацкай».

І. П. Панасюк добра вядомы ў Расіі і за яе межамі мецэнат. У 2002 г. пры яго актыўным фінансавым удзеле ў Новасібірску быў узведзены храм у гонар беларускай святой Еўфрасінні Полацкай. Па даручэнні Мітрапаліта Філарэта асвячэнне храма правёў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. У Новасібірску таксама не без удзелу нашага земляка працуе «беларускі канал» на гарадскім тэлебачанні, выходзіць газета «Мая Радзіма».

Як і многія дзелавыя людзі, Іван Паўлавіч жыве на некалькі краін. Значную частку часу праводзіць, напрыклад, у Іспаніі, дзе мае інтарэсы бізнесу. І, вядома, шмат часу праводзіць у роднай вёсцы. У свой летні адпачынак Іван Панасюк з сям’ёй абавязкова едзе на малую радзіму, дзе ён узвёў сельскую сядзібу з гасцявым домам. Шматгадовая дапамога роднай школе, вясковай бібліятэцы, сельскаму Дому культуры, дзіцячым дамам, школам-інтэрнатам і іншае рабілася і робіцца ім для землякоў.

Найлепшае пацвярджэнне сказанага – удзел у рэстаўрацыі мясцовай царквы (помнік архітэктуры драўлянага дойлідства XVIII ст.), і асабліва ў свяце 460-годдзя з часу заснавання вёскі. Па адзнаках дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, арганізаваныя І. П. Панасюком Дні вёскі Лелікава ў 2003 і 2006 гг., з’яўляюцца ўнікальнымі для Беларусі па маштабнасці, без прыцягнення бюджэтных сродкаў.

Шмат чаго зроблена ім па добраўпарадкаванні Лелікава. Асабліва значна набыццё для роднай вёскі з дапамогай сібірскага земляка спартыўнага комплексу для вялікага тэніса, які адпавядае міжнародным стандартам, паспяхова функцыянуе з 2005 г., дзе бясплатна займаюцца дзеці і дарослыя, праводзяцца ветэранскія і дзіцячыя турніры.

27 верасня 2004 г. І. П. Панасюк першым з грамадзян Расіі быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Узнагароду за вялікі асабісты ўклад у культурна-асветніцкую дзейнасць, прапаганду духоўнай спадчыны беларускага народа ў Расійскай Федэрацыі ўручыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. І. П. Панасюк – дэлегат III Усебеларускага народнага сходу (2006), выступаў на ім па даручэнні беларусаў замежжа.

Аб жыцці і дзейнасці

Андреевец, Г. В краю белых птиц / Григорий Андреевец // Две родины : в 2-х ч. / Григорий Андреевец. — М., 2009. — Ч. 2. — С. 455-472.

Жизненный путь И. П. Панасюка, уроженца д. Леликово Кобринского района.

Кунц, Н. З. Панасюк Иван Павлович / Н. З. Кунц // Гордость кадетского братства: выпускники суворовских военных и нахимовских военно-морских училищ, добившихся государственной и общественной известности / Н. З. Кунц. — М., 2010. — C. 438-440 :фат.

Панасюк Іван Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 107-110 : фат.

60 гадоў з дня нараджэння І. П. Панасюка (1960) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 145.

Вечорко, С. Нужно дома бывать не гостем / Светлана Вечорко // 7 дней. — 2019. — 15 августа. — С. 17.

Бизнесмен-меценат Иван Панасюк благоустраивает родную деревню Леликово в Кобринском районе.

Яскевіч, С. Сын малой радзімы / Святлана Яскевіч // Звязда. — 2019. — 7 верасня. — С. 11.

Расійскі бізнесмен і мецэнат І. Панасюк дапамагае добраўпарадкоўваваць родную в. Лелікава.

Мы зКобрыншчыны. Іван Панасюк // Кобрынскі веснік. — 2018. — 14 ліпеня. — С. 2.

І. Панасюк — кандыдат філасофскіх навук, ураджэнец в. Лелікава – аб сваёй малой радзіме.

Казакова, А. Белорусский сибиряк / Анна Казакова // Кобрин-информ. — 2016. — 8 сентября. — С. 4, 5.

Уроженец д. Леликово И. П. Панасюк — крупнейший предприниматель, общественный деятель, кандидат философских наук, меценат, награжденный в 2004 году медалью Франциска Скорины «За пропаганду белорусского наследия».

Іван Панасюк: «Галоўная каштоўнасць – людзі» // Кобрынскі веснік. — 2013. — 20ліпеня. – С. 12.

Андреевец, Г. В краю белых птиц : очерк / Григорий Андреевец // Неман. — 2009. — № 2. – С. 130-138.

У истоков всех больших начинаний по зарождению белорусскости в Сибири стоит наш земляк И. П. Панасюк.

Васюк, Н. Иван Панасюк: «Я родом из Леликово!» / Наталья Васюк // Кобрин-информ. — 2006. — 7 сентября. — С. 3.

В 2004 году И. П. Панасюк первым из граждан России был награжден белорусской медалью Франциска Скорины.

Куварына, Т. Край, куды вяртаюцца буслы / Таццяна Куварына // Маладосць. — 2006. — № 11. — С. 106-111.

І. П. Панасюк – чалавек, які імкнецца адрадзіць свой родны край.

Куварина, Т. Деревня, в которую возвращаются аисты / Татьяна Куварина // Нёман. — 2006. — № 12. — С. 157–165.

Об открытии тенисного спортивного клуба в д. Леликово.

Панасюк, И. «Мы не спрашиваем, что Родина сделала для нас, мы спрашиваем себя: что мы сделали для Родины?» / И. Панасюк ; [беседовала] Наталья Счастная // Белорусская нива. — 2006. — 18 апреля. — С. 4.

Семаков, В. Из Сибири – с любовью / Виктор Семаков // Советская Белоруссия. — 2006. — 2 марта.

Пятроўская, М. Жыве ў Сібіры беларус / Марыя Пятроўская // Кобрынскі веснік. — 2005. — 5 лютага.

Панасюк, И. День белорусской культуры – 2004 / И. Панасюк // Мая Радзіма. – 2004. – июнь. – С. 1.

Председатель Правления БКПЦ И. Панасюк от имени членов Белорусского культурно-просветительского центра во имя святой Евфросинии Полоцкой – ко Дню белорусской культуры.

Панасюк, И. П. «Я никогда не стыдился того, что я родом из деревни» / [Иван Павлович Панасюк ; беседовал] Виктор Гарбыш // Мая Радзіма. — 2004. — июнь. — С. 12, 13.

Тактасунава, Н. Панасюк Іван Паўлавіч / Наталля Тактасунава // Мая Радзіма. — 2004. — 20 мая. — С. 9.

І. Панасюк добра вядомы ў Расіі і за яе межамі мецэнат.

Панасюк, І. Размова пра свята з чалавекам, які падарыў яго землякам / [Іван Панасюк ; гутарыў] Сымон Свістуновіч // Звязда. — 2003. — 2 верасня. — С. 3.

Панасюк, И. П. Сибирский полешук / [Иван Павлович Панасюк ; беседовал] Анатолий Гурин // Российская газета. — 2003. — 23 октября.

Панасюк, И. «Я никогда не стыдился того, что родом из деревни» / Иван Панасюк; [беседовал] Виктор Гаврыш // Крыніца. — 2003. — № 10. — С. 30-33.

Белорусский культурно-просветительский центр во имя святой Евфросинии Полоцкой [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://bkpc.ru. – Дата доступа: 13.03.2020.

Иван Панасюк – наш человек в Новосибирске [Электронный ресурс]. // Минское ВВПОУ. — Режим доступа: https://minpolit.com/vypuskniki/ivan-panasyuk-nash-chelovek-v-novosibirske/ — Дата доступа: 13.03.2020.

14 красавіка 2020 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Панасюка (1960), грамадскага дзеяча, кандыдата філасофскіх навук, прадпрымальніка, мецэната [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index. – Дата доступу: 24.03.2020.

Бизнесмен из Сибири вкладывает деньги в белорусскую глубинку [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.kp.by/daily. – Дата доступа: 16.03.2020.