Пасвянчук Іван Аляксандравіч

Біяграфічны нарыс

Пасвянчук Іван Аляксандравіч — вынаходнік, доктар філасофіі ў галіне інфармацыйных тэхналогій (машынабудаванне).

Іван Пасвянчук нарадзіўся 13 красавіка 1947 года ў в. Лука Кобрынскага раёна. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе працоўнай моладзі ў г. Кобрыне. Працаваў на прадпрыемствах Кобрына і раёна фрэзероўшчыкам, шафёрам.

У 1974 годзе закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер».

Універсітэтамі Івана Аляксандравіча стала праца загадчыкам рамонтнымі майстэрнямі ў саўгасе «Дружба» Кобрынскага раёна, галоўным інжынерам калгаса імя Кутузава і калгаса «За мір» Кобрынскага раёна. За час працы ў гэтых гаспадарках І. А. Пасвянчук паказаў сябе як вынаходнік і рацыяналізатар. Пад яго кіраўніцвам былі праведзены рэспубліканскія семінары па вытворчасці новых машын на базе спісанай сельгастэхнікі.

Потым была праца ў інстытуце «Брэстсельгасбудпраект» інжынерам-тэхнолагам, выконваючым абавязкі дырэктара па камплектацыі аб’ектаў будаўніцтва, галоўным спецыялістам.

З 2001 года І. А. Пасвянчук працуе дырэктарам ААТ «Двигатель» у г. Брэсце.

Вынаходніцкай дзейнасцю Іван Пасвянчук займаўся са студэнцкіх гадоў. За аснову свайго вынаходства ён узяў магчымасць утварэння цягі на прынцыпах, якія адрозніваюцца ад рэактыўных. У 1976 годзе Пасвянчук падаў заяўку на вынаходства. Але яму было адмоўлена: вучоны савет палічыў, што ні адзін рухавік не можа працаваць , калі яго прылада супярэчыць рэактыўным законам механікі. Аднак у 2003 годзе мадэль была зроблена і паспяхова запрацавала. І толькі пасля гэтага з’яўленне ўнікальнага «Движителя» было зарэгістравана Камітэтам Расійскай Федэрацыі па патэнтах і таварных знаках, Дзяржаўным патэнтным камітэтам і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй. Вынаходства адносіцца да вобласці энэргетычных установак, у прыватнасці, да рухавікоў, якія пераўтвараюць круцільны паток газу ў цягавае намаганне, і можа быць выкарыстана ў многіх галінах народнай гаспадаркі.

І. А. Пасвянчук, правёўшы ўласныя даследаванні, распрацаваў «Двигатель» і «Движитель», праца якіх заснавана на нерэактыўных прынцыпах. У выніку ўпартай шматгадовай працы навукоўца атрыманы эфект, заснаваны на віхравых струменях. Акрамя таго, у якасці прывада «Движителя» можа выступаць любы тып рухавіка. Гэта і ёсць не што іншае, як прарыўная тэхналогія, пра што сведчаць выдадзеныя на яе шматлікія аўтарытэтныя патэнты.

Пасля аналізу праведзеных даследаванняў унесены змены ў закон механікі, аспрэчана сцвярджэнне аб нязменнасці колькасці руху, складзена новае ўраўненне, якое растлумачвае, што колькасць руху, энергія і праца здольныя пераходзіць з аднаго стану ў іншыя.

Незвычайны прыбор пад назвай рухавік, абаронены патэнтамі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Еўразійскай патэнтнай арганізацыяй, здольны зрабіць фурор у галіне беларускага машынабудавання і авіяцыі. І гэта толькі пачатак: унікальныя ўласцівасці механізмаў, абсталяваныя новым рухавіком, здольныя здзіўляць. Ці можаце вы прадставіць сабе аўтамабіль, які едзе без каробкі перадач і вядучых мастоў? Гучыць непраўдападобна. Але ураджэнец в. Лука Кобрынскага раёна, цяпер жыхар г. Брэста І. А. Пасвянчук распрацаваў і даказаў магчымасць існавання такіх механізмаў.

Міжнародная Акадэмія Інфармацыйных Тэхналогій у 2014 годзе ўзнагародзіла Пасвенчука Івана Аляксандравіча медалём М. С. Высоцкага (Высоцкі М. С. — савецкі і беларускі вучоны, Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Герой Беларусі, стварыў беларускую школу канструявання і даследавання грузавых аўтамабіляў).

Па сукупнасці вынаходак, абароненых патэнтамі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, І. А. Пасвенчуку ў 2015 годзе была прысвоена вучоная ступень доктара філасофіі ў галіне інфармацыйных тэхналогій (машынабудаванне).

У перспектыўных планах Івана Аляксандравіча – укараненне «Движителя» на мотадэльтапланах, глісерах, у аўтатрактарнай тэхніцы.

Посвенчук Іван Іванович [Электронный ресурс] // База патентов Беларуси. – Режим доступа: http://bypatents.com/patents/posvenchuk. – Дата доступа: 4.09.2017.

Аб жыцці і дзейнасці

«В Беларуси немало талантов…» : [стихотворение] // Кобрин-информ. — 2017. — 13 апреля. – С. 24.

Стихотворение посвящено юбиляру-изобретателю, доктору философии в области информационных технологий (машиностроение) И. А. Посвенчуку.

Посвенчук, И. «Мои «двигатель» и «движитель» можно будет эксплуатировать в воздушном, водном, безвоздушном пространстве, а также в смешанном режиме без внесения существенных изменений в их конструкцию» / И. Посвенчук // Международная деловая газета. – 2015. — № 11-12. – С. 4.

Иван Посвенчук, изобретатель, доктор философии, профессор ПАКТ, награждён памятной медалью Героя Беларуси, академика К. С. Высоцкого.

Савчук, М. Необычный прибор – движитель / Маргарита Савчук // Кобрин- информ. – 2014. – 23 января – С. 7.

Ученая степень доктора философии в области информационных технологий в области машиностроения присвоена уроженцу д. Луки И. А. Посвенчуку.

Против правил работает Движитель из Бреста // 5-е колесо. – 2006. — № 6. – (Приложение).

Необычный прибор под названием Движитель изобретателя Ивана Посвенчука, уроженца д. Луки, способен произвести фурор в области белорусского машиностроения.