Помнік на магіле сям’і Міцкевічаў каля Петрапаўлаўскай царквы // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. –С. 152-153 : каляр. фота.

Помнік на магіле сям’і Міцкевічаў каля Петрапаўлаўскай царквы. Міцкевіч Юльян Аляксандр (1.08.1801-16.11.1871) — юрыст, прафесар, гісторык права, малодшы брат вядомага паэта Адама Міцкевіча. Нарадзіўся ў Навагрудку Гродзенскай губерніі.Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1819 г. паступіў у Віленскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, які закончыў з адзнакай. У час студэнцтва актыўна дзейнічаў у таварыстве філарэтаў, за што быў арыштаваны і ў лістападзе 1823 г. — красавіку 1824 г. адбываў зняволенне ў кляштары францысканцаў у Вільні.У 1825 г. А. Міцкевіч удасканальваў юрыдычную адукацыю ў Пецярбургскім і Маскоўскім універсітэтах, дзе ў 1826 г. быў узнагароджаны як лепшы студэнт і атрымаў ступень магістра абодвух правоў – заканадаўчага і царкоўнага. З 1828 г. працаваў настаўнікам у Крамянецкім ліцэі на Валыні, прафесар рымскага права ва ўніверсітэтах св. Уладзіміра ў Кіеве (з 1835 г.) і ў Харкаве (з 1838 г. – прафесар і дэкан юрыдычнага факультэта Харкаўскага ўніверсітэта).

Аляксандр Мiцкевiч у 1857 годзе купiў маёнтак Губерня пад Кобрынам, дзе жыў з сям’ёй пасля выхаду ў адстаўку. Тут ён у перапынках памiж гаспадарчымi справамi рыхтаваў да друку навуковыя працы “Энцыклапедыя права” i “Курс рымскага права”. Тут яго неаднойчы наведвалi дзецi Адама Мiцкевiча – Уладзiслаў, Марыя, Юзаф. А. Міцкевіч высока цаніў свайго старэйшага брата як паэта, сабраў вялікую бібліятэку ў памяць аб ім і перадаў у Кобрынскі хрысціянскі храм і Варшаўскую Акадэмію навук. Апублікаваў артыкулы “О быте и этнографии крестьян Кобринского уезда”.

Пасля смерці ў 1871 г. А. Міцкевіч быў пахаваны на старых кобрынскіх могілках. На старадаўнiх могiлках каля Петрапаўлаўскай царквы па вуліцы Мікольскай захаваўся помнiк на сямейнай магiле Мiцкевiчаў. Апрача брата Адама Мiцкевiча Аляксандра, тут пахаваны жонка Аляксандра Тэрэза i сын Францiшак. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.