[Прадмова І. Чароты да рамана Л. Хаб`янавіч-Джуравіч “Параскева: крыж у пустыні” (пераклад рамана з сербскай — І. Чароты)] // Полымя. – 2011. — № 4. – C. 107.

Ліляна ХАБ’ЯНАВІЧ-ДЖУРАВІЧ

ПАРАСКЕВА: КРЫЖ У ПУСТЫНІ

Раман

Ліляна Хаб’янавіч-Джуравіч (1953 г. н., Крушавац, Сербія) — вядомая сербская пісьменніца, аўтар раманаў: «Вядомая птушка» (1991), «Ана Марыя не кахае мяне» (1991), «Вярба» (1994), «Жаночае радаслоўе» (1996), «Паўлінава пяро» (1999), «Петкана» (2001), «Гульня Ангелаў» (2003), «Усіх скрушных радасць» (2005), «Запіс душы» (2007), «Вада з каменя» (2009).

Паводле інфармацыі Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кэмбрыдж), за мінулае дзесяцігоддзе яе творы (разам з творамі Добрыцы Чосіча) увайшлі ў катэгорыю найбольш выдаваных і чытаных на радзіме аўтара, а таксама былі перакладзены на балгарскую, венгерскую, грэчаскую, італьянскую, македонскую, румынскую, рускую, украінскую, французскую, харвацкую, чэшскую мовы.

Іх выданні ў Сербіі шэсць разоў адзначаліся як «Залаты бестселер» і тры разы як «Спецыяльны залаты бестселер». Л. Хаб’янавіч-Джуравіч атрымала больш як дваццаць розных узнагарод, сярод якіх «Залатое звяно» Культурна-асветнага таварыства Бялграда за 2008 год, прэмія Вука (Караджыча) за 2009 год. Сінод Сербскай Праваслаўнай Царквы ў 2007 годзе ўзнагародзіў ордэнам святога Савы.

Такое прызнанне творчасці гэтай аўтаркі ніяк не можа лічыцца выпадковым ці залежным ад часовых, зменлівых крытэрыяў. Справаў тым, што Л. Хаб’янавіч- Джуравіч свае творы алошняга часу прысвячае якраз вечнаму і нязменнаму: яна сама імкнецца і заклікае іншых рухацца насустрач Духу. Другая істотная акалічнасць — тое, што сербы і ў XX стагоддзі не проста захавалі, але і надзвычай плённа развівалі традыцыі духоўнай літаратуры — прычым такой, якая адрасуецца самым шырокім колам чытачоў. Дастаткова згадаць такіх сусветна вядомых пісьменнікаў, як свяціцель Нікалай (Веліміравіч) і прападобны Іусцін (Полавіч). Маючы іх сдадчыну як узор і ўлічваючы запатрабаванні сваіх сучаснікаў, асабліва маладых, Л. Хаб ’янавіч-Джуравіч знайшла сваю, як цяпер кажуць, парадыгму творчасці. Азначаючы коратка, шэраг яе твораў — у тым ліку і раман, які прапаноўваецца беларускім чытачам — можна было б назваць «белетрызаваная агіяграфія». Але ў гэтым азначэнні галоўным застаецца другі складнік: агіяграфія, г. зн. апісанне святасці.

Вось і перад намі не што іншае, як «Жыціе святой прападобнай Параскевы». Толькі налісана яно не ў II ці XII стагоддзях і не паводле даўнішніх канонаў, а з улікам свядомасці людзей стагоддзя XXI.

Хочацца верыць, што твор, які друкуе «Полымя», прынясе чытачам часопіса духоўную карысць і радасць.

Іван Чарота