Прымачук Віктар Іванавіч

Біяграфічны нарыс

Прымачук Віктар Іванавіч –акадэмік, сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (МАІТ). Прафесар, доктар МАІТ у вобласці інфармацыйных тэхналогій.

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1953 года ў в. Мацы Кобрынскага раёна.

Закончыў Брацкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Па адукацыі інжынер-будаўнік прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.

Працоўную загартоўку атрымаў на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе прайшоў шлях ад майстра да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага падраздзялення. Затым на працягу дзевяці гадоў працаваў у міністэрстве агульнага машынабудавання СССР намеснікам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва.

Пасля ліквідацыі міністэрства В. І. Прымачук працаваў выключна ў будаўнічай галіне, займаўся будаўніцтвам шэрагу буйных і ўнікальных аб’ектаў, у тым ліку Адзінага цэнтра дыспетчарскага кіравання ААТ «РЖД» у Хабараўску і вычышчальных збудаванняў поўнай біялагічнай ачысткі для ААТ «Воронеж-синтезкаучук». Працаваў генеральным дырэктарам ТАА «Строительно-монтажный поезд № 93» («СМП-93»), генеральным дырэктарам Далёкаўсходняй дырэкцыі «Росстроя».

У 2012 годзе ўзнагароджаны знакам «За обеспечение космических стартов», знакам «За преданность Владивостоку». Мае ордэн «За верность традициям». Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі (2012).

Аўтар больш 30 навуковых прац, 3 вынаходстваў.

Аб жыцці і дзейнасці

Заслужаныя работнікі-землякі іншых дзяржаў. Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі. Прымачук Віктар Іванавіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 141.

Новый директор // Владивосток. – 2009. – 2 июня.

В Дальневосточной дирекции Росстроя — новый генеральный директор — Виктор Иванович Примачук.

В «Дальневосточной дирекции Росстроя» — новый руководитель [Электорнный ресурс] // Восток-Медиа. – Режим доступа: https://vostokmedia. com/news/society/ 01-06-2009/v-dalnevostochnoy-direktsii-rosstroya-novyy-rukovoditel. – Дата доступа: 12.11.2019.