Прымачук Леанід Платонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 122-123 : фат.

ПРЫМАЧУК ЛЕАНІД ПЛАТОНАВІЧ

ПРЫМАЧУК Леанід Платонавіч — вучоны-матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), дацэнт (1980).

Нарадзіўся Леанід Прымачук 13 жніўня 1943 года ў вёсцыМацы Кобрынскага раёна. У 1960 годзе закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ).

У 1960-1965 гадах Леанід Прымачук — студэнт механіка-матэматычнага факультэта БДУ. У 1965 годзе паступіў у аспірантуру БДУ.

Кандыдацкую дысертацыю Леанід Платонавіч абараніў у 1970 годзе. У 1973 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта.

У БДУ працаваў з 1967 па 2008 год на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, асістэнта кафедры матэматычнага аналізу, дацэнта кафедры тэорыі функцый, намесніка дэкана.

З 1985 па 1996 год Леанід Платонавіч — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Ён з’яўляецца спецыялістам у галіне даследавання краявых задач тэорыі аналітычных функцый. Неаднаразова выступаў з дакладамі на міжнародных канферэнцыях і кангрэсах. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Алжыра і Буркіна Фасо.

Л. П. Прымачук апублікаваў звыш 50 навуковых і навукова-метадычных прац. Узнагароджаны Граматай Мінвуза БССР (1983, 1987), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2003), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 2008).

Примачук, П. П. Дифференциальные формы :учебно-методическое пособие для механико-математического факультета специальности Н.01.01.00 ― «Математика» : в 2 ч. / Л. П. Примачук, Н. В. Бровка, А. Э. Малевич ; Белорусский государственный университет, Механико-математический факультет. — – Минск, 1999-2000.

Примачук, Леонид Платонович. О разрешимости краевых задач со сдвигом : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук, специальность 01.002 Функциональный анализ и теория функций / Леонид Платонович Примачук ; Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина. – Минск, 1969.

Аб жыцці і дзейнасці

Прымачук Леанід Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

75 гадоў з дня нараджэння Л. П. Прымачука (1943)// Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. – С. 72.

Да 70-годдзя з дня нараджэння Л. П. Прымачука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2013 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2013. — С. 28.

Примачук Леонид Платонович [Электронный ресурс] // Белорусский государственный университет. – Режим доступа: https://www.bsu. by/ru/main.aspx? guid=64631&detail=70503. – Дата доступа: 03.10.2018.