Прымачук Леанід Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

ПРЫМАЧУК Леанід Платонавіч, вучоны-матэматык. Нарадзіўся ў 1943 г. у в. Мацы. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), дацэнт (1980). У 1960 г. закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1965 г. паступіў у аспірантуру БДУ. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў выкладчыкам, дацэнтам БДУ. У 1973-1976 гг. чытаў лекцыі ў Алжырскім універсітэце, у 1981-1984 гг. — ва ўніверсітэце г. Уагадугу (Буркіна-Фасо). Больш за 10 гадоў працаваў дэканам механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Зараз дацэнт кафедры тэорыі функцый БДУ.