Прымачук Іван Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

ПРЫМАЧУК Іван Платонавіч, вучоны. Нарадзіўся 25 мая 1936 г. у в. Мацы. Кандыдат  гістарычных навук (1980), дацэнт (1986), прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ) (2001). У 1960 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў завучам Лужкаўскай школы Маладзечанскага р-на, выкладчыкам Мінскага індустрыяльнага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, інспектарам, начальнікам аддзела Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. З 2000 г. узначальвае кафедру сусветнай гісторыі МГЭІ. Аўтар больш чым 40 прац па гісторыі Беларусі. Адзін з аўтараў «Эканамічнай гісторыі Беларусі» (1983, 1996, 1999) і «Экономической истории зарубежных стран» (1996, 1998). Колам яго навуковых інтарэсаў з’яўляюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў галіне адукацыі і навукі, станаўленне капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове ХІХ — пачатку ХХ ст.