Піліпук, С. Цікавыя людзі побач / Света Піліпук // Маладзік. — 2001. — № 1. — С. 1, 3.

Боўбель Яўген Іванавіч кандыдат фізіка-матэматычных навук, ураджэнец г. Кобрына

Цікавыя людзі побач

Света Піліпук

Гісторыя свету складаецца з біяграфій вялікіх людзей.

Невялікі гарадок Кобрын — гэта мой родны куточак, гэта мая любоў, для якой заўсёды знойдзецца мястэчка ў сэрцы, ахутанае ласкай, пяшчотай. I няхай ён ледзь прыкметны на карце, яго мала хто ведае, усё роўна для мяне Кобрын — найдаражэйшы скарб, і ніхто не здолее ў мяне яго забраць. Душа кожны дзень плыве па пышных вуліцах, упрыгожаных векавымі дрэвамі, пышнымі ўлетку ад зялёна- аксамітнай лістоты, узімку ад бялюткага крохкага сняжку.

І, менавіта, вось тут, на кобрынскай матулі-зямельцы, у гэтым “чароўным кутку казцы” майго дзяцінства нарадзіўся Боўбель Яўген Іванавіч — заслужаны кандыдат фізіка-матэматычных навук. I дзіўныя словы выліваюцца знутры: “Я жыву, дзе нараджаюцца таленты”. I з’яўляецца жаданне, каб больш людзей нараджалася пад шчаслівымі зоркамі, з якімі б мы ўзнімаліся толькі ўверх. Кобрын — радзімае мястэчка Яўгена Іванавіча. Я ганаруся гэтым, таму што сама ў ім зараз жыву. Праязджаючы па Кобрыну, напэўна, мала хто заўважае сярод вялікіх будынкаў сярэднюю школу № 1. Вясёлыя прыгоды запамінальныя сустрэчы, першы званок і першая настаўніца — усё школьнае жыццё, якое так хутка ляціць, калі ты становішся дарослым, прамільгае ў гэтай маленькай, але ж самай дарагой і любай школе № 1.

Яна арыентуе на правільны шлях на скрыжалях жыцця, дапамагае выпутвацца з павуціны няўдач і расчараванняў. I трэба дадаць, у школе, дзе зараз я вучуся, раней вучыўся Боўбель Яўген Іванавіч. Гэта мяне вельмі-вельмі здзівіла і захапіла.

Чалавек майго аповеду — Яўген Іванавіч Боўбель па жыцці пайшоў па шырокай дарозе і стаў вядомы ўсяму свету… Не здзіўляйцеся, гэта сапраўды так. Калі ў цябе ёсць жаданне штосьці рабіць і ты працуеш не пакладаючы рук, даб’ешся чаго пажадаеш…

Боўбель Яўген Іванавіч вучыўся добра на “4″ і “5”. Для хлопчыка гэта быў значны поспех. У 1959 годзе ён заканчвае школу. Але ж яго прывабіць навука, і хлопец паступае ў Мінскі радыётэхнікум. Адразу, закончыўшы яго, ідзе служыць у Войска.

Тры гады прамільгаюць хутка. Вось ужо былы салдат-студэнт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Імя Леніна. Як вельмі адукаванага і практычнага чалавека, які вылучыўся сярод астатніх працаздольнасцю, зацікаўленасцю да працы, сваімі дасягненнямі, Яўгена Іванавіча адразу запрашаюць працаваць у гэтым універсітэце. I па сённяшні дзень ён — выкладчык на кафедры радыёфізікі і электронікі БДУ.

За сваю плённую працу ён становіцца кандыдатам фізіка- матэматычных навук. Піша дысэртацыю на вынаходжанне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук “Даследванне функцыі нявызначальнасці нявузка паласных сігналаў Лікавымі метадамі”. Назва і ўтрыманне кандыдацкай працы для мяне, як для вучаніцы дзевятага класа, трохі незнаёмае. Але я разумею: яна ўнесла вялікі ўклад у развіццё сусветнай навукі.

I нездарма такі вялікі чалавек, які прысвяціў навуцы і працы шмат сваіх плённых гадоў, узнагароджаны адным з найбольш цудоўных, медалём нашага стагоддзя, які з’яўляецца успамінам аб неардынарных дасягненнях яе уладальніка ў навым стагоддзі. Медалём гонару “2000 Мilеnіуm”, узнагароджаныя, выбраныя Амерыканскім Біяграфічным Інстытутам, мужчыны і жанчыны з усяго свету, сярод якіх Яўген Іванавіч.

“Дзякуючы Вашай біяграфіі, Вашай прафесіі і дасягненням Вы з’яўляецеся адным з нямногіх, ушанованых гэтай узнагароды. Без сумнення, усе вашы родныя будуць зачарованы такой ганаровай прыметай адрознення” 3 такімі словамі звяртаецца да пана Боўбеля ў сваім пісьме прэзідэнт.

Зачараваныя будуць, па-першае, жонка Яўгена Іванавіча — Лілія Паўлаўна, якая зараз з’яўляецца выкладчыкам Палітэхнічнай Акадэміі і дачка Святлана — студэнтка другога курса Палітэхнічнай Акадэміі, накіраваная ў будучыню прыкладам любімага бацькі.

Медаль гонару была адліта ўручную амерыканскім дызайнерам. Другога такога медаля ў свеце нідзе зроблена не будзе. Ён мае два дзюймы ў дыяметры і ўтрымлівае дваццаць чатыры карата золата, з указаннем асабістага імя Яўгена Іванавіча. На медалі выведзены надпіс, паказваючы на іх абмежаваны выпуск. Стужка на шыю была зроблена з аксаміту і мае прызентабельны выгляд.

Медаль сімвалізуе важнасць дасягненняў Боўбеля для грамадства. I вось гэты славуты чалавек, ураджэнец г. Кобрына, які зараз жыве ў Мінску, быў выбраны сярод тысячы другіх для атрымання лаўра, абрысоўваючы каштоўнасць яго ўкладу для ўсяго чалавецтва.

Вось гэты кандыдат фізіка-матэматычных навук сапраўды ўдастоены медаля гонару і пашаны і заслужыў заняць месца ў гісторыі.

Медаль Боўбеля не будуць адліваць на працягу наступных ста гадоў. У нядаўні час Яўген Іванавіч атрымаў выключнае запрашэнне на сёмае выданне “Пяць тысяч асоб свету” — вялікая даведачная праца, прызначаная выбраным лідэрам, за іх значныя заслугі.

“Пяць тысяч асоб свету” выдаецца Амерыканскім Біяграфічным Інстытутам (АБІ). За аснову гэтага выдавецтва ўключаны словы Томаса Карлайя: “Гісторыя свету складаецца з біяграфій вялікіх людзей”. Сэнс іх вялікі і значны. У гэту даведачную працу унесены пяць тысяч асоб свету, лідэры з пяцідзесяці краін. Праца заснавана ў 1967 годзе і з’яўляецца адным з папулярных біяграфічных калекцый. Біяграфія Яўгена Іванавіча ўключана ў Амерыканскі Біяграфічны Інстытут, Міжнародны Банк, як адна з вельмі паважаных і прыстыжных.

Дзейнасць Боўбеля і ўклад у таварыства на мясцовым нацыянальным і міжнародным узроўні, выдзяляецца сярод тых, якіх інстытут пажадаў размясціць сярод “Пяць тысяч асоб свету”.

СШ № 1 г. Кобрына