Сацук, А. Тут зноў курлычуць жураўлі / А. Сацук // Кобрынксі веснік. – 1999. – 11 верасня.

Дырэктара племзавода А. С. Юрэня пастаянна клапоціцца аб тым, каб зберагчы прыгажосць прыроды, па яго ініцыятыве ля вёскі Лука на тэрыторыі племзавода створана штучнае возера.

Тут зноў курлычуць жураўлі

30 гадоў назад на месцы былога польскага балота і прылягаючых уро- чышчаў, што знаходзіліся на мяжы Пружанскага, Драгічынскага і Кобрын- скага раёнаў, была праведзена меліярацыя. I на гэтых землях пачаў сваё існаванне племзавод «Дружба». Непазнавальна змянілася і цэнтральная сядзіба гаспадаркі — вёска Лука. Тут ёсць і гандлёвы цэнтр, і школа, і Дом куль- туры, і камбінат бытавога абслугоўвання — адным словам, усё, што патрэбна вяскоўцам. У мясцовых лясах водзяцца звяры, птушкі, растуць грыбы і ягады. Праўда, гаспадарчая дзейнасць людзей крыху пацясніла жыхароў мясцовай фауны. Пакінулі аблюбаваныя балотныя мясціны жураулі, курлыканне якіх раней разносілася па наваколлю.

Зразумела, для дырэктара племзавода Аляксандра Станіслававіча Юрэні з’яўляецца галоўным клопатам вытворчасць малака і мяса, раслінаводчай прадукцыі. I ўсё-такі ён пастаянна клапоціцца аб тым, каб зберагчы прыгажосць прыроды гэтага краю, дапоўніць яе ўласнымі намаганнямі. Дванаццаць гадоў назад вырашыў ля вёскі Лука стварыць штучнае возера. У наваколлі ж не было нават маленькай рэчкі. Хутка задуманае ператварылася ў рэчаіснасць. Племзавод выдзеліў 80 тысяч рублёў са свайго бюджэту, наняў земснарад, і побач з сасновым лесам ля вёскі ўтварылася прыгожае возера плошчай ў чатыры гектары. Месца для яго выбралі вельмі ўдала. Возера глыбінёй да шасці метраў сілкуецца з сямі крыніц. Таму вада тут і чыстая, і празрыстая. Потым на возера завезлі водныя веласіпеды, а побач абсталявалі ўтульную зону адпачынку.

Меліярацыя зямель племзавода праводзілася ў асноўным каналамі. У мокрыя гады па іх скідвалі ваду. У засушлівыя — стрымлівалі яе пры дапамозе шлюзаў. Аднак гэта давала слабы эфект, таму што каналы перасыхалі. Патрэбна было ствараць запас вады і для гэтай мэты будаваць і штучны вадаём. Такая магчымасць паявілася летась, калі пачалі рэканструкцыю і меліярацыйнай сістэмы. Месца для штучнага возера і выбралі ля ўрочышча «Рагалёў лясок». Калісьці тут жыў пан Рагаль, які звозіў і высаджваў у сваім маёнтку розныя рэдкія дрэвы. Так гэты лясок і называюць яго прозвішчам. Будаўніцтва возера плошчай 16 гектараў абышлося ў 8 мільярдаў рублёў. Усе работы выконвала Пружанская ПМК-53 на чале са Станіславам Сямёнавічам Лаўрыновічам. Вясною штучнае возера запоўнілі вадою і зарыбілі карпам. Так узнік другі блакітны вадаём на тэрыгорыі племзавода. У будучым для лепшага сілкавання яго дырэктар гаспадаркі плануе падвесці з торфапляцоўкі цэнтральны канал. Работа па яго будаўніцтву пачалася.

Трэба заўважыць, што Аляксандр Станіслававіч у адносінах да прыроды чалавек не абыякавы. Па яго ініцыятыве ля помніка загінуўшым у гады Вя- лікай Айчыннай вайны вяскоўцам у гонар 30-годдзя племзавода была па- саджана алея. Быццам бы адказваючы на добразычлівасць людзей, на слупе побач з будынкам дырэкцыі племзавода вось ужо каторы год гняздзіцца бусел.

Неяк летам разам з А. С. Юрэней мы аб’язджалі палі гаспадаркі, знаёміліся з арганізацыяй уборачных работ. Пад канец дня Аляксандр Станіслававіч завёз нас на новае штучнае возера. Відаць, у жывое стамілася ад дзённай спякоты, і вакол сіяла цішыня. Толькі рыба раз-пораз плёскалася ў возеры. І раптам удалечыні пачулася курлыкані жураўлёў.

— Раней тут не было іх, а цяпер вось вярнуліся, — з радасцю паведаміў А. Юрэня.

Побач з возерам мірна шаптаў лісцем Рагалёў лясок. І мне міжволі падума- лася: столькі гадоў прайшло, а добрая памяць аб чалавеку, які пасадзіў яго, жыве і цяпер. І хто ведае, магчыма, праз нейкі час і вось гэтыя блакітныя вадаемы ўдзячныя нашчадкі назавуць у гонар дырэктара племзавода.

А. Сацук