Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч

Біяграфічны нарыс

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч — кандыдат багаслоўя.

Нарадзіўся Аляксандр Свідуновіч у 1938 годзе ў в. Дзівін Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскага раёна). Бацькі Фёдар Сільвестравіч і Ганна Сцяпанаўна назвалі яго Аляксандрам у гонар рускага князя Аляксандра Неўскага. Дзяцінства хлопчыка праходзіла ў нялёгкі час. На ўсё жыццё ў памяці Аляксандра засталіся ўспаміны пра тое, як іх сям’і прыходзілася галадаць, хавацца ў лесе ад немцаў. Але прыйшла доўгачаканая перамога, і Саша ідзе ў першы клас сельскай школы, навучанне ў якой праходзіла на роднай беларускай мове. У 1956 годзе ён закончыў Дзівінскую школу.

У 1956 годзе Аляксандр становіцца студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі. Валодаючы выдатным музычным слыхам і моцным прыродным голасам, ужо ў першы год навучання студэнт Свідуновіч звяртае на сябе ўвагу выкладчыка царкоўных спеваў, і яго прызначаюць рэгентам (кіраўніком) царкоўнага хору. У гэтыя гады фарміруецца характар і светапогляд будучага святара.

У Ленінградскую духоўную акадэмію яго залічваюць без уступных экзаменаў. Закончыў акадэмію Аляксандр Свідуновіч ў 1964 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя, якой быў удастоены за курсавую работу па кананічнаму праву «Родство и свойство, как препятствие к браку».

Служыў у Смаленску (Расія), Днепрапятроўску (Украіна).

З 1988 года Аляксандр Свідуновіч — настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабора, благачынны цэркваў г. Днепрадзяржынска (Украіна).

Царкоўны працоўны стаж першага настаяцеля Свята-Мікалаеўскага сабора складае пяцьдзясят два гады, за час якога яго заслугі былі адзначаны мноствам царкоўных і дзяржаўных узнагарод.

8 снежня 2008 года Аляксандр Фёдаравіч Свідуновіч памёр. Але памяццю пра яго застаўся адроджаны ім Свята-Мікалаеўскі сабор, на тэрыторыі якога і пахаваны мітрафорны протаіерэй айцец Аляксандр Свідуновіч.

Аб жыцці і дзейнасці

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Гапанович, А. Н. Александр Федорович Свидунович / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 76. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 46.

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 120-121.

80 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Свідуновіча (1938) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 72-73.

 Слоневский, А. Протоиерей Александр Федорович Свидунович / Александр Слоневский [Электронный ресурс] // Українська православна Церква. Храм преподобного Сергія Радонєжського – Режим доступа: http://stsergiydndz.-wixsite. com/library/slonevsky-prot-a-svidunovich. – Дата доступа: 04.10.2017.