Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2016. – С. 47-49.

Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч

доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, прэзідэнт Расійска-Беларускай навукова-тэхнічнай асацыяцыі “Сумесныя праекты”, віцэ-прэзідэнт асацыяцыі “Чарнобыль і экалогія” (ЗША).

Нарадзіўся 29 красавіка 1940 г. у в. Дзівін. Пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута ў 1962 годзе па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогіі ліцейных вырабаў» працаваў на Мінскім трактарным заводзе. 1964-1967 – гады вучобы ў аспірантуры пры БПІ. У 1967 г. М. Свідуновіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 г. — доктарскую дысертацыю на тэму «Легіраванне і мадыфіцыраванне ліцейных сплаваў з выкарыстаннем нізкатэмпературнай плазмы». Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1968 г.: асістэнт, дацэнт, намеснік дэкана. Загадчык кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў (1980-2007 гг.), з 2007 г. — прафесар кафедры. У 1996 г. быў абраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Аўтар 15 замежных патэнтаў, у тым ліку такіх краін, як ЗША, Японія, ФРГ, Італія, Швецыя, Велікабрытанія, 60 аўтарскіх пасведчанняў СССР, 200 апублікаваных прац, з іх двух манаграфій.

М. А. Свідуновіч чытаў лекцыі ў вядучых універсітэтах свету ў ЗША, Францыі, Велікабрытаніі. Ён падпісваў міжнародныя кантракты з Балгарыяй, Чэхіяй. За апошні час М. А. Свідуновіч выканаў шэраг праектаў, якія звязаны з высокатэмпературнай перапрацоўкай металазмяшчальных адходаў. Ён адкрыў новы напрамак па ўплыву фулеронаў на ўласцівасці спецыяльных сталей і сплаваў. Член Савета фонда фундаментальных даследванняў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Атрыманне і выкарыстанне плазмы» Савета Акадэміі Навук Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: высокатэмпературныя тэх-налогіі: плазмафурменны і дуплексфурменны працэсы (запатэнтаваны ў 15 краінах Захаду, паспяхова выкананы 2 міжнародныя кантракты, устаноўкі ўкаранены ў Расіі, Украіне, Балгарыі), высока-тэмпературная перапрацоўка адыходаў (выкарыс-тоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь); нанатэхналогіі і нанаматэрыялы: распрацавана унікальная тэхналогія выкарыстання фулерэнзмяшчальных матэрыялаў для атрымання спецыяльных сталей і сплаваў. Упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены сумесна з П. А. Віцязем вучэбны дапаможнік “Основы нанотехнологий и наноматериалов”.

Педагагічная дзейнасць: чытаў курс лекцый “Матэрыялазнаўства”, лекцыі па матэрыялазнаўстве ў ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук.