СВІДУНОВІЧ МІКАЛАЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ
Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч — доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, прэзідэнт Расійска-Беларускай навукова-тэхнічнай асацыяцыі «Сумесныя праекты», віцэ-прэзідэнт асацыяцыі «Чарнобыль і экалогія» (ЗША).
Нарадзіўся Мікалай Свідуновіч 29 красавіка 1940 года ў в. Дзівін. Пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ) у 1962 годзе па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогіі ліцейных вырабаў» працаваў на Мінскім трактарным заводзе.
1964-1967 – гады вучобы ў аспірантуры пры БПІ. У 1967 годзе М. Свідуновіч абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 — доктарскую дысертацыю па тэме «Легіраванне і мадыфіцыраванне ліцейных сплаваў з выкарыстаннем нізкатэмпературнай плазмы».
Мікалай Аляксандравіч працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1968 года: асістэнт, дацэнт, намеснік дэкана, загадчык кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў (1980-2007), з 2007 года — прафесар кафедры.
У 1996 годзе Мікалай Аляксандравіч быў выбраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
Свідуновіч — аўтар 15 замежных патэнтаў, у тым ліку такіх краін, як ЗША, Японія, ФРГ, Італія, Швецыя, Вялікабрытанія, 60 аўтарскіх пасведчанняў СССР, 200 апублікаваных прац, з іх 2 манаграфій.
М. А. Свідуновіч чытаў лекцыі ў вядучых універсітэтах свету ў ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі. Ён падпісваў міжнародныя кантракты з Балгарыяй, Чэхіяй.
За апошні час М. А. Свідуновіч выканаў шэраг праектаў, якія звязаны з высокатэмпературнай перапрацоўкай металазмяшчальных адходаў. Ён адкрыў новы напрамак па ўплыву фулеронаў на ўласцівасці спецыяльных сталей і сплаваў. Член Савета фонда фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Атрыманне і выкарыстанне плазмы» Савета Акадэміі Навук Беларусі.
Навуковыя інтарэсы: высокатэмпературныя тэхналогіі: плазмафурменны і дуплексфурменны працэсы (запатэнтаваны ў 15 краінах Захаду, паспяхова выкананы 2 міжнародныя кантракты, устаноўкі працуюць у Расіі, Украіне, Балгарыі), высока-тэмпературная перапрацоўка адходаў (выкарыстоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь); нанатэхналогіі і нанаматэрыялы: распрацавана ўнікальная тэхналогія выкарыстання фулерэнзмяшчальных матэрыялаў для атрымання спецыяльных сталей і сплаваў.
М. А. Свідуновічам сумесна з П. А. Віцязем упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены вучэбны дапаможнік «Основы нанотехнологий и наноматериалов».
Педагагічная дзейнасць: чытаў курс лекцый «Матэрыялазнаўства», лекцыі па матэрыялазнаўству ў ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук.
Працы
Свидунович, Н. А.. Взаимодействие компонентов в сплавах / Н. А. Свидунович, В. Н. Глыбин, Л. К. Свирко. – М. : Металлургия, 1993.
Свидунович, Н. А. Плазмофурменный процесс / Н. А. Свидунович. – Минск : Вышэйшая школа, 1991.
Свидунович, Н. А. Влияние фуллеренсодержащих материалов на свойства сплавов Fe-C / Н. А. Свидунович, Д. В. Куис, Г. П. Окатова // Литье и металлургия. – 2008. — № 3.
Аб жыцці і дзейнасці
Миляшкеіч, Я. Г. Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 14. – С. 257.
Свидунович Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 6. — – С. 589.
Свидунович Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 334.
Свідуновіч Мiкалай Аляксандравiч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).
Гапанович, А. Н. Николай Александрович Свидунович / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 76. — (Известные уроженцы и жители Дивина).
Н. А. Свидунович — автор 15 зарубежных патентов.
Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 47-49.
Да 75-годдзя з дня нараджэння М. А. Свідуновіча // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2015 год / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. П. Сысоева. – Кобрын, 2015. – С. 98-99.
Свидунович Николай Александрович [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls-/dict. prn_ref?tu= e&tq=v0&name_view=va_200&a001=BY-BGTU-ar9325&strq=l siz=20. – Дата доступа: 04.10.2017.
Свидунович Николай Александрович [Электронный ресурс] // Википедия Белорусского государственного технологического университета. – Режим доступа: http://wiki.belstu.by/start. – Дата доступа: 04.10.2017.
Імі ганарацца землякі. Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.