Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч

Біяграфічны нарыс

Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч — вучоны ў галіне металургіі, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, прэзідэнт Расійска-Беларускай навукова-тэхнічнай асацыяцыі «Сумесныя праекты», віцэ-прэзідэнт асацыяцыі «Чарнобыль і экалогія» (ЗША).

Нарадзіўся 29 красавіка 1940 года ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і работнікаў гандлю. Закончыўшы дзесяць класаў Дзівінскай школы, хацеў паступаць у ваенна-марское вучылішча, але па парадзе ўрача-афтальмолага адмовіўся ад ваеннай прафесіі, паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі ліцейных вырабаў».

У гады вучобы быў удзельнікам студэнцкага тэатра «Студыйны маладзёжны», наведваў творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, музыкантамі, бываў на праглядах шэдэўраў сусветнага кінематографа. На другім курсе пачаў займацца навукова-даследчай дзейнасцю.

Пасля заканчэння інстытута ў 1962 годзе Мікалай Свідуновіч працаваў інжынерам на Мінскім трактарным заводзе. У 1964–1967 гадах вучыўся ў аспірантуры пры БПІ. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование ввода в чугун присадок на основе окиси магния с целью десульфурации чугуна и сфероидизации графита». З 1968 года працуе ў Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. Кірава (з 1993 года Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт): асістэнт, дацэнт, намеснік дэкана.

У 1980 годзе ў Кіеўскім інстытуце праблем ліцця абараніў доктарскую дысертацыю «Легирование и модифицирование сплавов с применением низкотемпературной плазмы». З 1980 года – загадчык кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, з 2007 года – прафесар гэтай кафедры. Чытаў лекцыі ў вядучых універсітэтах свету ў ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук. У 1996 годзе абраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

М. А. Свідуновіч – аўтар 15 замежных патэнтаў, у тым ліку такіх краін, як ЗША, Японія, ФРГ, Італія, Швецыя, Вялікабрытанія, 60 аўтарскіх пасведчанняў СССР, 200 апублікаваных прац, з іх 2 манаграфій. Сумесна з беларускім навукоўцам у вобласці распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, акадэмікам НАН Беларусі, прафесарам П. А. Віцязем ім упершыню ў Рэспубліцы Беларусь выдадзены вучэбны дапаможнік «Основы нанотехнологий и наноматериалов».

Навуковыя інтарэсы М. А. Свідуновіча: высокатэмпературныя тэхналогіі: плазмафурменны і дуплексфурменны працэсы (запатэнтаваны ў 15 краінах Захаду, паспяхова выкананы 2 міжнародныя кантракты, устаноўкі працуюць у Расіі, Украіне, Балгарыі), высока-тэмпературная перапрацоўка адходаў (выкарыстоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь); нанатэхналогіі і нанаматэрыялы: распрацавана ўнікальная тэхналогія выкарыстання фулерэнзмяшчальных матэрыялаў для атрымання спецыяльных сталей і сплаваў. Выканаў шэраг праектаў, якія звязаны з высокатэмпературнай перапрацоўкай металазмяшчальных адходаў, адкрыў новы напрамак па ўплыву фулеронаў на ўласцівасці спецыяльных сталей і сплаваў.

М. А. Свідуновіч – прэзідэнт Расійска-Беларускай навукова-тэхнічнай асацыяцыі «Сумесныя праекты», віцэ-прэзідэнт асацыяцыі «Чарнобыль і экалогія» (ЗША), член Савета фонда фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі «Атрыманне і выкарыстанне плазмы» Савета НАН Беларусі.

Узнагароджаны медалём СССР «За працоўную доблесць» (1979), граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000), Сусветным медалём Свабоды (The World Medal of Freedom) Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2006).

 2 кастрычніка 2015 года М. А. Свідуновічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Працы

Свидунович, Н. А. Легирование и модифицирование сплавов с применением низкотемпературной плазмы : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.04 / Свидунович Николай Александрович. – Киев, 1980.

Свидунович, Н. А. Исследование ввода в чугун присадок на основе окиси магния с целью десульфурации чугуна и сфероидизации графита : диссертация … кандидата технических наук : 05.16.02 / Н. А. Свидунович ; Белорусский политехнический институт. – Минск, 1967. – 154 с. : ил.

Свидунович, Н. А. Взаимодействие компонентов в сплавах / Н. А. Свидунович, В. Н. Глыбин, Л. К. Свирко. – Москва : Металлургия, 1993. – 156 с.

Свидунович, Н. А. Методы исследования материалов : лабораторный практикум по курсу «Материаловедение и технология конструкционных материалов» для студ. вузов / Н. А. Свидунович, Г. П. Окатова, Д. В. Куис. – Минск : БГТУ, 2014. – 126 с.

Свидунович, Н. А. Плазмофурменный процесс / Н. А. Свидунович. – Минск : Вышэйшая школа, 1991. — 100 с.

Витязь, П. А. Наноматериаловедение : учебное пособие / Витязь П. А., Свидунович Н. А., Куис Д. В. – Минск : Вышэйшая школа, 2015. – 511 с.

Жарский, И. М. Коррозия и защита металлических конструкций и оборудования: учеб. пособие / Жарский И. М., Иванова Н. П., Куис Д. В., Свидунович Н. А. – Минск : Вышэйшая школа, 2012. – 303 с.

Жарский, И. М. Материаловедение : учебное пособие / Жарский И. М., Иванова Н. П., Куис Д. В., Свидунович Н. А. – Минск : Вышэйшая школа, 2015. – 557 с.

Материаловедение. Термическая обработка : лабораторный практикум по курсу «Материаловедение» для студ. вузов / [сост.: Н. А. Свидунович, Д. В. Куис, Г. П. Окатова]. – Минск : БГТУ, 2014. – 67 с.

Свидунович, Н. А. Влияние фуллеренсодержащих материалов на свойства сплавов Fe-C /

Н. А. Свидунович, Д. В. Куис, Г. П. Окатова // Литье и металлургия. – 2008. — № 3.

Аб жыцці і дзейнасці

Міляшкевіч, Я. Г. Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 257.

Гапанович, А. Н. Николай Александрович Свидунович / Афанасий Гапанович // Дивин – древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 76. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Свидунович Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 589.

Свидунович Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 1, кн. 1. — С. 334.

Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск. 2010. — С. 58.

Свідуновіч Мiкалай Аляксандравiч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 121–123 : фат.

Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2016. — С. 47–49.

Да 80-годдзя з дня нараджэння М. А. Свідуновіча // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 148–149.

Свідуновіч Мікалай Александравіч // Новыя кнігі : на старонках беларускага друку. -2019. — № 8. — С. 21.

Свидунович, Н. А. Студенты литейщики… / Н. А. Свидунович // Литье и металлургия. — 2019. — № 3. — С. 31.

Воспоминания выпускника БПИ.

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля (№ 29). — С. 5.

Кобринская центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны.

Свидунович Николай Александрович [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls-/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_ view=va. – Дата доступа: 04.10.2017.

Свидунович Николай Александрович [Электронный ресурс] // Википедия Белорусского государственного технологического университета. – Режим доступа: http://wiki.belstu.by/start. – Дата доступа: 04.10.2017.

Імі ганарацца землякі. Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.