Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. — № 12. — С. 4.

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ураджэнец в. Дзівін Кобрынскага раена.

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч

Загадчык Цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Нарадзіўсяў 1952 г. у в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. У 1974 г. закончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У1974-1977 гг. працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Пухавіцкім p-не Мінскай вобл., у 1977-1980 гг. — настаўнікам у школах г. Мінска. У 1987-2002 гг. — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, у 2002-2005 гг. — дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін, паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Работа государственных, политических и общественных организаций Беларуси по жизнеустройству и воспитанию детей, оставшихся без родителей (1943-1950 гг.)». З 2005 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Даследуе гісторыю беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічную гісторыю, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання. Аўтар больш за 210 навуковых публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій: «История и метод» (Минск, 2004), «Сельская гаспадарка Беларусі ў 1943-1991 гадах этапы развіцця дасягненні, вопыт» Мінск, 2017).