Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.:С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 49-51.

Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч — педагог, кандыдат гіста-рычных навук, дацэнт.

Нарадзіўся 18 студзеня 1952 г. у в. Дзівін у вялікай сялянскай сям’і. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адука-цыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 годзе на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да 9-га класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй — ён марыў быць гісторыкам. 1970 годзе паступіў вучыцца ў Мінскі педагагічны інстытут. Атрымаўшы дыплом з адзнакай (1974), малады спецыяліст з 1974 па 1978 год працаваў у Пухавіцкім раёне дырэктарам Слабадской няпоўнай сярэдняй школы. Пасля заканчэння службы ў арміі з лістапада 1979 г. Мікалай Уладзіміравіч быў настаўнікам гісторыі 116-й сярэдняй школы г. Мінска. У 1980 годзе выбраны адказным сакратаром Фрунзенскай раеннай арганізацыі Дабраахвотнага таварыства аматараў кнігі БССР. На гэтай пасадзе шмат часу надаваў вывучэнню літаратуры, у першую чаргу гістарычнай. У 1985 годзе перайшоў на працу ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, дзе выкладаў грамадскія дысцыпліны. 3 1987 г. М. Смяховіч працаваў на розных пасадах у БДПУ імя М. Танка.

У 1992 годзе Мікалай Уладзіміравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Работа дзяржаўных, палітычных і грамадскіх арганізацый Беларусі па жыццяўладкаванні і выхаванні дзяцей, якія засталіся без бацькоў (1943-1950 гг.)». М. Смяховіч плённа спалучаў выкладчыцкую і навуковую дзейнасць і ў верасні 1997 года за шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі БДПУ імя М. Танка.

У 2002 годзе М. Смяховіч перайшоў на выкладчыцкую работу ў Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. 3 верасня 2005 года Мікалай Уладзіміравіч працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе ўзначаліў аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці, а ў 2006-м — цэнтр гісторыі індустрыяльнага грамадства.

Кандыдат гістарычных навук (1992), дацэнт (1995).

Аўтар больш 100 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій (5 у сааўтарстве).

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-палітычная гісторыя Беларусі канца XVIII — пачатку XXI ст.ст., тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання.