Смяховіч, М. У. Вырашэнне праблемы дзіцячага сіроцтва на Беларусі ў паршыя пасляваенныя гады / М. У. Смяховіч // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў : тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мінск, 3-5 лютага 1993 г. – Мінск, 1993. – С. 211-213.

Вырашэнне праблемы дзіцячага сіроцтва на Беларусі ў паршыя пасляваенныя гады

Другая сусветная вайна, ваенныя дзеянні на тэріторыі Беларусі і нямецкі «новы парадак» у гады яе акупацыі сталі галоўнымі прычынамі масавага дзіцячага сіроцтва. Ужо з восені 1943г., калі пачалося вызваленне Беларусі ад акупантаў, дзяржаўная ўлада, грамадскія аб’яднанні, сялянства, інтэлігенцыя, моладзь агульнымі намаганнямі вырашалі прабламы сацыяльнай абароны сірот. 12 кастрычніка 1943 г. урад БССР прыняў пастанову «Аб уладкаванні дзяцей, якія засталіся баз бацькоў».

Гэтая проблема была вельмі балючай і патрабавала ўсенароднай дапамогі хуткага вырашэння , бо ў гады вайны на Беларусі асірацелі больш як 138 тыс. дзяцей, з якіх амаль 60% складалі дзеці загінуўшых чырвонаармейцаў, партызан і падпольшчыкаў, грамадзян, якія сталі ахвярамі злачынстваў акупатнаў на баларускай зямлі.

З улікам характара існуючай тады палітычнай сістэмы вырашалася гэтая важная сацыяльная праблема па трох напрамках: народным, дзяржаўным i адміністрацыйным.

Клопат беларускага народа аб дзецях-сіротах знайшоў свой выраз у існаванні патранату. Каля 45% дзяцей-сірот было ўзята працоўнымі пад сваю апеку. Па сутнасці, гэта быў інстытут сацыяльнай абароны асірацелых дзяцей. У ім адрадзіліся векавыя нацыянальныя традыцыі, звязаныя з гуманізмам, міласэрнасцю.

Адначасова і ўлады ажыццявілі цэлы шэраг мер, якія садзайнічалі пашырэнню ўсенароднага руху па абароне сірот. Самымі значнымі з іх былі:

— улік дзяцей, якія засталіся без бацькоў; клопат аб дзецях, вызваленых з нямецкіх канцлагераў; стварэнне добраахвотных фінансавых фондаў дапамогі дзецям-сіротам;

— адраджэнне дабрачыннага руху (у гарадах і вёсках адкрываліся дабрачынныя крамы, якія забяспечвалі дзяцей харчовымі і прамысловымі таварамі); выплата грашовай дапамогі і школьных стыпендый, набыцца вопраткі і абутку для дзяцей-сірот.

Значную ролю ў жыццёвым ўладкаванні асірацелых дзядой адыграла грамадскасць Беларусі. 12 лістапада 1946 г. быў створаны беларускі Камітэт дапамогі сіротам, які звярнуўся з адозвай да ЮНРРА (Адміністрацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях дапамогі і адбудавання). Пасля гэтага ААН накіравала ў якасці гуманітарнай дапамогі дзецям Баларусі 10 млн, дол., а ЗША са свайго боку выдаткавалі на гэтыя мэты 100 тыс. дол.

Другім напрамкам у сацыяльнай абароне сірот было стварэнне дзіцячых дамоў. У 1944 г. ужо працавала 181 установа, дзе знайшлі прытулак звыш 19 тыс. выхаванцаў. У наступныя гады сетка дзіцячых дамоў пашырылася, дасягнуўшы 300 устаноў і звыш 36 тыс. выхаванцаў (І950 г.).

Значная частка дзяцей-сірот знаходзілася ў адміністрацыйных установах сістэмы НКУС — дзіцячых прыемніках-размеркавальніках. Першы прыемнік быў створаны У 1943 г. а ў 1945 г. іх налічвалася 18, дзе адначасова знаходзілася 1200 дзяцей. Акрамя таго, дзеці утрымліваліся ў чатырох працоўна-выхаваўчых калоніях НКУС, якія размяшчаліся ў Віцябску, Лідзе, Бабруйску, Магілёве i дзе адначасова знаходзілася 1600 дзяцей.

У гады вайны ў прыемнікі накіроўваліся дзеці, бацькі якіх загінулі ў барацьбе з ворагам, а таксама дзеці, якія былі вызвалены з Нямеччыны. У гэты час на Радзіму вярнулася толькі 6 607 (27%) дзяцей-беларусаў, з тых што былі вывезены ў Нямеччыну.

Пасля вайны ў прыемнікі нэкіроўвалі дзеці, бацькі якіх былі рэпрісаваны таталітарным рэжымам. У 1949-I960 гг. дзіцячыя прыемнікі Баларусі папоўніліся амаль 10 тыс. такіх дзяцей.

Сення на Беларусі налічваецца каля 35-40 тыс. дзяцей-сірот. У гэтай сувязі грамадству трэба тэрмінова вырашаць праблемы іх жыццевага ўладкавання. Дапамагчы гэтай справе мог бы той станоўчы вопыт, што быў набыты ў рэспубліцы ў першыя пасляваенныя гады.

М.У.Смеховіч

(Мінск)