Стралец, М. Слова пра таленавітага калегу / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. – 2021. — 14 красавіка (№30). – С. 5.

8 сакавіка 2021 года адзначалася 65-годдзе ўраджэнца Кобрына Івана Іванавіча Сінчука.

• ЗНАКАМІТЫЯ ЗЕМЛЯКІ

Слова пра таленавітага калегу

8 сакавіка 2021 года адзначалася 65-годдзе ўраджэнца Кобрына Івана . Іванавіча Сінчука. Гэта ўзор навукоўцы ў галіне грамадскіх навук. Звыш 40 гадоў ён аддаў навуцы. За гэты час былі зроблены рэзанансныя адкрыцці нры даследаванні гісторыі грашовага абарачэння, сфармуляваны і пераканаўча абгрунтаваны прынцыпова новыя канцэпцыі ў галіне археалогіі, анамаегыкі, баністыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, геральдыкі, мастацтвазнаўства. Усё гэта адлюсгравана ў 800 публікацыях агульным аб’ёмам звыш 300 друкаваных аркушаў.

Іван Сінчук праводзіў архітэктурна-археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына, Лембарка, паселішча Яўгенен Калінінградскай вобласці. Прымаў удзел у археалагічных работах у Гродне, Мсціслаўлі, Мінску, Навагрудку, Вільнюсе, Тракаі, Калінінградзе, Пскове, Ноўгарадзе. Прыцягнуў для даследчыцкага працэсу эксклюзіўныя дакументы і матэрыялы, якія маюцца ў 60 музеях. Уражвае геаграфія гэтых музеяў: Аўстрыя, Беларусь, Венгрыя, Чэхія, Германія, Францыя, Галандыя, Бельгія, Венгрыя, Славакія, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Расія, Украіна. Юбіляр адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях. Беларускі гісторык Іван Сінчук першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя XVII — XIX стагоддзямі.

Ён упэўнена лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Гэтыя артыкулы вельмі патрэбныя ў плане прапаганды грамадазнаўчых ведаў сярод насельніцтва. Здзіўляе здольнасць аўтара данесці да шырокага чытача лаканічнае і ў той жа час строга навуковае тлумачэнне з’яў і працэсаў даступнай мовай. Працаваў у розных навуковых і адукацыйных установах. У 1985 — 1991 гг. — вядучы археолаг навукова-даследчага інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1995 — 1998 гг. выкладаў у Беларускім універсітэце культуры. У 2008 — 2014 гг. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасным і якасным параметрах навуковай дзейнасці.

Не могуць не ўзрушваць у станоўчым сэнсе аператыўнасць, скрупулёзнасць, высокая адказнасць, калі герой нарыса перадаваў па вопісе сотні адзінак археалагічных знаходак 1980 — 1990 гг. археолагаў НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя» з розных гарадоў Беларусі для экспазіцыі ў замкавым комплексе «Мір», здзяйсняў разборку па матэрыяле, катэгорыях і тыпах некалькіх дзясяткаў тысяч адзінак археалагічных знаходак з раскопак Мірскага замка 1980-1990 гг. і перадачу іх у Мірскі замак, рабіў атрыбуцыю мастацкага металу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. Іван Іванавіч мае прызнанне далёка за межамі Бацькаўшчыны. Паспявае ён перакладаць і працы замежных калегаў. Сярод айчынных грамадазнаўцаў мала хто можа параўнацца з гэтым чалавекам па індэксе цытуемасці ў далёкім замежжы. Ён член расійскай асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар», міжнароднай Асацыяцыі нумізматаў Балтыі.

Міхаіл СТРАЛЕЦ, прафесар,

доктар гістарычных навук установы

«Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».