Стралец, М. Сінчук Іван Іванавіч / Міхаіл Стралец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2001. – Т. 6, кн. 1. — С. 302.

СІНЧУК Іван Іванавіч (н. 8.3.1956, г. Кобрын), гісторык і нумізмат. Скончыў БДУ (1981). У 1985-91 археолаг НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1995 супрацоўнічае з Ін-там археалогіі і этналогіі Польскай АН. У 1995-98 вык —
ладчык ВНУ, з 1999 у Нац. музеі Літвы. Выканаў н.-д. праграмы «Тэхніка манетнай справы 17 ст.» і «Анамастыка беларускай эліты» (Інтэрнет). Даследуе гісторыю грашовага абарачэння, тэхніку манетнай справы 9-20 ст., гісторыю матэрыяльнай культуры 16-20 ст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі. Даследаваў архітэктурна-археал. помнікі на тэр. Мазыра, Магілёва, Быхава, Нясвіжа, Кобрына. Аўтар навук. прац па нумізматыцы і археалогіі, адзін з аўтараў дапаможніка «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997). Спецыяліст па выкарыстанні матэм. і фізіка-хім. метадаў у гіст. даследаваннях. Член Рас. асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютэр», Бел. нумізмат. т-ва.

Тв.: Петраграфічнае вывучэнне археалагічнай керамікі з раскопак у Магілёве і Быхаве (разам з Т. Ляўковай) // 3 глыбі вякоў: Наш край: Гіст.- культ. зб. Мн., 1992; Торуньские орты: метрология н техника нзготовления // Тр. Гос. ист. музея. М., 1992. Вып. 80; Дэнарыі Вялікага княства Літоўскага з каменных  магільнікаў Вензаўшчына і Куклі // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1995. № 3; Falszerstwa tymfow Іапа Каzіmіегza // Falszerstwa I nasladownicztwa monet: XI Ogolnopolska Sesja Numizmatyczna w Nowei Soli Poznan, 1998.                                                                    

Міхаіл Стралец