Стральчонак Алег Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 15. – С. 198 : фота.

         СТРАЛЬЧОНАК Алег Анатолевіч (н. 18.10.1947, г. Кобрын Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне біяарган. хіміі і біяхім гармонаў. Акад. Нац. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-р хім. н. (1983). Скончыў БДУ (1970). У 1973 — 2000 у Ін-це біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі, з 1989 дырэктар). 3 2000 у Швецыі. Навук. працы па хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі, даследаванні структурнай арганізацыі і заканамернасцей функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармонглікапратэінавых комплексаў, распрацоўцы навук. асноў і тэхналогіі вытв-сці імунадыягнастычных сродкаў мікрааналізу. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

         Тв.: Роль стероидсвязывающих гликопротеинов крови человека в передаче гормонального сигнала к клетке // Физиол. журн. СССР. 1990. Т. 76, № 9; О ранее не известном свойстве нормального иммуноглобулина М человека — способности специфически связывать тиреоидные гормоны (у сааўт.) // Докл. АН Беларуси. 1992. Т. 36, N° 3 / 4.