Страчук Міхаіл Сцяпанавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 148-149 : фат.

СТРАЧУК МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ

СТРАЧУК Міхаіл Сцяпанавіч – кандыдат гістарычных навук (1986), дацэнт (1991). Спецыяліст у галіне педагогікі.

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Мінянка ў сялянскай сям’і. Бацька Сцяпан Міхайлавіч – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ардэнаносец, дайшоў да Берліна.

Пасля заканчэння школы Міхаіл паступаў у Мінскі радыётэхнічны ўніверсітэт, але не прайшоў па конкурсе і ўладкаваўся на працу настаўнікам фізікі ў Барысаўскую школу.

Закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля службы ў арміі працаваў інструктарам райкама камсамола і райкама партыі.

З 2003 года Міхаіл Сцяпанавіч – дацэнт кафедры педагогікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 1986-2002 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта выкладчыкаў і супрацоўнікаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працы

Строчук, М. С. Комсомол Белоруссии — активный помощник партии в культурном строительстве : 1971-1975 гг. : автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. истор. наук : 07.00.01 / Строчук Михаил Степанович ; Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. – Минск, 1985. – 23 с.

Наследие А. С. Макаренко и педагогические приоритеты современности : материалы межфакультетской научно-практической конференции (Брест, 29 апреля 2009 года) / [редколлегия: М. С. Строчук, М. П. Михальчук]. – Брест, 2009.

Педагогические идеи прошлого и их использование в современной практике обучения и воспитания : сборник материалов межфакультетского научно-практического семинара, Брест, 6 апреля 2012 года / [редколлегия: М. С. Строчук, М. П. Михальчук]. – Брест, 2013.

Словарь понятий и терминов по сравнительной педагогике и истории педагогической мысли / Учреждение образования «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина» ; [авторы-составители : М. С. Строчук, Л. М. Максимук ; под общей ред. М. А. Добрынина]. – Брест, 2007.

Сравнительная педагогика в условиях международного сотрудничества и европейской интеграции : сборник материалов VII Международной научно-практической конференции, Брест, 15―16 мая 2015 года / [редколлегия : Т. А. Ковальчук, Л. М. Максимук, М. С. Строчук]. – Брест, 2015.

Аб жыцці і дзейнасці

Страчук Міхаіл Сцяпанавіч // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна : бібліяграфічны даведнік, 1945–2005 : 60 год. — Брэст, 2005.

Они возглавляли профсоюзную организацию работников. Строчук Михаил Степанович [Электронный ресурс] // Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина. – Режим доступа: http://www.brsu.by/div/istoriya-v-litsah. – Дата доступа: 16.03.2020.

Строчук, Михаил Степанович [Электронный каталог] // Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/opac/ pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_ view=va. – Дата доступа: 16.03.2020.

Страчук Міхаіл Сцяпанавіч : інфармацыя Мінянскай публічнай бібліятэкі. – Мінянка, 2010.