Строк Яўгеній Якаўлевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 149-150 : фат.

СТРОК ЯЎГЕНІЙ ЯКАЎЛЕВІЧ

СТРОК Яўгеній Якаўлевіч кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Закончыў з залатым медалём СШ № 1 г. Кобрына.

Культ ведаў заўсёды панаваў у сям’і Строкаў, і менавіта бацькі Яўгенія, Марыя Сцяпанаўна і Якаў Сямёнавіч, сарыентавалі свайго сына на машынабудаванне, так як яшчэ ў 1970-я гады разумелі, што за гэтай сферай будучыня.

Шлях у навуку Яўгенія Строка пачаўся ў 1965 годзе, калі ён стаў студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута. Атрымаўшы ў 1970 годзе дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання», Я. Строк звязаў сваё жыццё з навукай і тэхнікай.

У 1980 годзе Яўгеній Якаўлевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю «Разработка и исследование средств автоматического регулирования положения навесных орудий колесных тракторов». Атрымаўшы навуковую ступень, усур’ёз заняўся распрацоўкай праекта па ўкараненні ў беларускую прамысловасць аўтаэлектронікі і гідраўлікі айчыннай вытворчасці.

У цяперашні час працуе загадчыкам лабараторыі электрагідраўлічных сістэм кіравання Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.

Працы

Строк, Е. Я. Анализ схем и параметров систем управления навесными орудиями колесных тракторов : (оперативно-информационные материалы) / Академия наук БССР, Институт проблем надежности и долговечности машин ; [разработали: Е. Я. Строк, В. С. Шевченко]. – Минск, 1982.

Строк, Е. Я. Моделирование систем автоматического регулирования режимов работы исполнительных механизмов колесных тракторов на ЭЦВМ : оперативно-информ. материалы / Акад. наук БССР, Ин-т проблем надежности и долговечности машин ; [разраб.: Е. Я. Строк]. – Минск, 1978.

Аб жыцці і дзейнасці

Знакамітыя выпускнікі школы. Строк Яўгеній Якаўлевіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 33. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Елизарова, Ж. Легким нажатием джойстика / Жанна Елизарова // Кобрин- информ. – 2011. – 13 января – С. 30.

В далёком 1965 году начался путь в науку кобринчанина Е. А. Строка.

Легким движением джойстика // Советская Белоруссия. – 2010. – 12 марта.

Совместно с другими учеными заведующий лабораторией электро-гидравлических систем управления Объединенного института машиностроения НАН Беларуси Е. Строк занимается внедрением новых разработок в производство.