Сідарук, І. Не забудзе сыноў сваіх бацькаўшчына / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 1993. — 24 ліпеня. – С. 3.

Першы прэзідэнт Рады БНР П. Крэчэўскі нарадзіўся на Кобрыншчыне.

НЕ ЗАБУДЗЕ СЫНОЎ СBAІX БАЦЬКАЎШЧЫНА

ПЕРШЫ ПРЭЗІДЭНТ РАДЫ БНР ПЕТРА КРЭЧЭЎСКІ НАРАДЗІЎСЯ НА КОБРЫНШЧЫНЕ

Гаты матэрыял павінен быў паявіцца яшчэ вясною. калі праходзіла святкаванне 75 годдзя з дня абвяшчэння Беларускае Народнае Рэспублікі. Аднак некаторыя неабходныя звесткі мне трапілі ў рукі крыху пазней, і таму прапаноўваю свой артыкул чытачам «Кобрынскага весніка» толькі сёння.

А размова ў ім пойдзе аб выдатным дзеячы БНР ІІётру Крэчэўскім, асоба якога застаецца малавывучанай і па сённяшні дзень. Вядома, напрыклад, што нарадзіўся ён 7 жніўня 1879 года ў Кобрынскім павеце. Зусім мала звестак дайшло аб ягоных дзяцінстве і юнацкіх гадах… Акрамя палітычнай дзейнасці, шмат намаганняў прыклаў у вывучэнні гісторыі роднага краю. П. Крэчэўскі быў дэлегатам I Усебеларускага Кангрэсу быў непасрэдным удзельнікам абвяшчэння БНР Выконваў функцыі дзяржаўнага кантралёра, а потым стаў міністрам гандлю ва ўрадзе БНР.

13 снежня 1919 года Крэчэўскі абраны Прэзідэнтам Рады БНР і выконваў гэты пачэсны абавязак да канца жыцця. Ён не падпарадкаваўся і не прызнаў рашэнне Берлінскай канферэнцыі (1925) аб самароспуску Рады і працягваў выконваць свае абавязкі, адмовіўшыся вярнуцца ў бальшавіцкую Беларусь, у поспехі якой ён не верыў. (Дарэчы, рашэнні Берлінскай канферэнцыі прызнаны як незаконныя на III Усебеларускай канферэнцыі, якая адбылася на пачатку ліпеня сёлета ў Мінску. Такім чынам, пацверджана легітымнасць Рады БНР).

У 20-х гадах, на эміграцыі ў Празе. Пётра Крэчэўскі стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць. наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў Савецкай і Заходняй Беларусі. У 1921 г. склікаў Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацый з акупіраванай Бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла змову ў Рызе і пацвердзіла ідэал незалежнае Беларусі. Крэчэўскі дамогся ад чэхаславацкага ўрада стыпендый для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 г. выдаў навукова-палітычны альманах «Замежная Беларусь»:

П. Крэчэўскі процістаяў бальшавіцкаму ціску і захадам. скіраваным на ліквідацыю У рада БНР, што азначала б знішчэнне сімвала беларускае незалежнасці. Ён не паддаўся на бальшавіцкія абяцанні і не прызнаў легітымнасці БССР.

Памёр Пётра Крэчэўскі ў Празе, дзе і быў пахаваны. У адным са сваіх вершаў ён пісаў:

I толькі ты адзін —

Патолі. працы сын —

Нe гаспадар —батрак.

Не не! . не будзе так!

Выходзь жа з чорных хат

На волю, на прастор,

Усім наперакор,

Мой беларускі брат!

Многія кабрынчане сапраўды могуць ганарыцца такім сваім слаўным земляком. Ганарыцца і спадзявацца, што калі-небудзе у іх горадзе будзе таксама і вуліца Пётры Крэчэўскага…

Па матэрыялах рэспубліканскага друку падрыхтаваў I. СІДАРУК