Сінкавец Аляксандр Уладзіміравіч — кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
Нарадзіўся ў в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці 4 красавіка 1973 года.
У 1990 годзе скончыў Дзівінскую сярэднюю школу з залатым медалём. Паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытут, а ў 1995 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарыя».
3 лістапада 1995 года па лістапад 1998 года — аспірант кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.
У красавіку 1999 года абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук.
У 2000 г. назначаны на пасаду дацэнта кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі ВДАВМ.
Апублікавана 22 навуковыя працы, у тым ліку 7 вучэбна-метадычных. Па тэме навуковых даследа-ванняў у 1997 г. атрымаў патэнт на вынаходніцтва, а ў 1999 г. зацверджаны абласныя рэкамендацыі.
А. У. Сынкавец з’яўляецца сааўтарам вучэбных дапаможнікаў: «Асновы фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл», «Практыкум па фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл», «Вучэбная праграма па фізіялогіі сельска-гаспадарчых жывёл для вышэйшых сельска-гаспадарчых вучэбных устаноў».
Праводзіць навуковыя даследаванні па тэме «Рэзістэнтнасць і мінеральны абмен у птушак».