Сінчук, І. Трэцяя Heraldica Цітова / Іван Сінчук // Спадчына. – 2000. — № 5 — 6. – С. 242–254.

Рэцэнзія на кнігу А. Цітова «Геральдыка беларускіх местаў (XVI— пачатак XX ст.)».

ТРЭЦЯЯ HERALDICA ЦІТОВА

Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVIпачатак XX ст.).Мн., 1998. —287 с.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Полымя» вялікім накладам (5 тыс. экз.), у цьвёрдым пераплёце з тканевым пакрыцьцём, на выдатнай паперы, з шматлікімі каляровымі ілюстрацыямі. Гэта — «трэці падыход да штангі», бо перад тым была невялічкая брашурка А. Цітова «Гербы беларускіх гарадоў» (Мн., 1983, 47 с.), потым яго вялікая кніга «Гарадская геральдыка Беларусі» (Мн., 1989, 207 с.) таго ж выдавецтва «Полымя».