Тактасунава, Н. Панасюк Іван Паўлавіч / Наталля Тактасунава // Мая Радзіма. – 2004. — 20 мая. – С. 9.

І. Панасюк добра вядомы ў Расіі і за яе межамі мецэнат.

Панасюк Іван Паўлавіч

(14.04.1960, в. Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), прадпрымальнік, мецэнат, генеральны дырэктар акцыянернага таварыства ў Новасібірску, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Расіі.

Іван Панасюк нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. Яго дзяцінства прайшло на Кобрыншчыне. У 1977 годзе, пасля заканчэння Мінскага сувораўскага вучылішча, паступіў у Вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча ў Новасібірску, якое закончыў у 1981 годзе на выдатна. Службу праходзіў у радах Савецкай Арміі на тэрыторыі Манголіі, Хакасіі, Тувы, а таксама ў Новасібірску, з’яўляючыся намеснікам камандзіра батальбна, затым палка. У 1990-1995 гадах вучыўся ў Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння быў накіраваны ў Сібірскую ваенную акругу, дзе працягваў службу як намеснік камандзіра палка. Затым па ўласнаму жаданню быў звольнены ў запас.

Іван Паўлавіч цяпер працягвае вучобу і з’яўляецца аспірантам Сібірскай акадэміі дэяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, працуе над кандыдацкай дысертацыяй па паліталогіі.

З 1993 года І. Панасюк актыўна пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. У 1999 годзе быў выбраны старшыней Савета дырэктараў ААА «Новосибирскцветмет» — найбуйнейшага ў Сібіры спецыялізаванага прадпрыемства па пастаўках каляровых металаў. З гэтага ж года і па цяперашні час І. Панасюк з’яўляецца старшыней Савета дырэктараў групы кампаніі «Еўропа- Азія», якая працуе на расійскім і міжнародных рынках з 1994 года.

Іван Паўлавіч вельмі актыўна ўключыўся ў грамадскую дзейнасць. З 2002 года ён прээідэнт Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў. У тым жа годзе быў запрошаны для ўдзелу ў Расійскай праграме лідэрства Бібліятэкі Кангрэса ЗША  «Адкрыты свет”. Паспяхова прайшоў навучанне па тэме: «Федэралізм і рэгіянальная палітыка», (Новы Арлеан, штат Луізіяна, ЗША).

І. Панасюк добра вядомы ў Расіі і за яе межамі мецэнат. За вельмі кароткі тэрмін пабудаваў у Новасібірску царкву імя святой Ефрасінні Полацкай, якая стала ўвасабленнем духоўнасці для беларускай дыяспары Сібіры. Вядуцца далейшыя праектна-будаўнічыя работы. У бліжэйшыя гады намечана ўзвядэенне цэлага культурна-асветніцкага комплексу з бібліятэкай, канферэнц- залай, домам творчасці, нядзельнай школай. Летам 2002 года дзякуючы Івану Паўлавічу ў Новасібірску пачаў працаваць Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр імя Ефрасінні Полацкай, які аб’ядноўвае больш за 30 тысяч беларусаў. Яго ўзначальвае Іван Панасюк. Ен жа з’яўляецца старшыней апякунскага Савета храма святой Ефрасінні. Цэнтрам выдаецца газета «Мая Радзіма». Іван Паўлавіч наведвае сваю радзіму, дапамагае землякам.

I. Панасюк жанаты, мае сына, студэнта Томскага юрыдычнага універсітэта.

Наталля Тактасунава (Мінск)