Хворык Наталля Валер’еўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 159-160 : фат.

ХВОРЫК НАТАЛЛЯ ВАЛЕР’ЕЎНА

ХВОРЫК Наталля Валер’еўна –кандыдат медыцынскіх навук, беларускі спецыяліст у галіне акушэрства і гінекалогіі, дацэнт.

Нарадзілася ў 1978 годзе ў горадзе Кобрыне. Выпускніца сярэдняй школы № 7.

У 2001 годзе закончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пасля заканчэння ўніверсітэта Наталля паехала ўслед за мужам, урачом-дэрмата-венеролагам, у Мінск. З 2002 па 2005 год працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам ЛПУ «20-я гарадская паліклініка» г. Мінска.

Потым сям’я вярнулася зноў у Гродна, на радзіму мужа. З 2005 па 2014 год Наталля Валер’еўна — урач акушэр-гінеколаг установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр».

З 2007 года — асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі.

У 2013 годзе Н. В. Хворык абараніла кандыдацкую дысертацыю «Неинфекционная патология печени у беременных: клинико-лабораторные критерии, влияние на течение беременности и исходы родов», ёй прысвоена вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук.

З 2017 года Наталля Валер’еўна займае пасаду дацэнта кафедры акушэрства і гінекалогіі. З’яўляецца куратарам дадатковай клінічнай базы кафедры акушэрства і гінекалогіі УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна».

Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, 8 вучэбна-метадычных дапаможнікаў у суаўтарстве, аднаго патэнта на карысную мадэль, адной інструкцыі па ўжыванні, 15 рацпрапаноў, 10 укараненняў. З’яўляецца кіраўніком шэрагу студэнцкіх работ.

Член Беларускай Асацыяцыі акушэраў-гінеколагаў. Член Беларускага медыцынскага грамадскага аб’яднання «Рэпрадуктыўнае здароўе».

Узнагароджана Ганаровымі граматамі ГрДМУ і Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна (2014).

Працы

Хворик, Н. В. Неинфекционная патология печени у беременных: клинико-лабораторные критерии, влияние на течение беременности и исходы родов : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук : специальность 14.01.01 Акушерство и гинекология / Хворик Наталья Валерьевна ; Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет». — Минск, 2013. — 22 с.

Хворик, Н. В. Лекции по гинекологии : пособие / Н. В. Хворик [и др.]. ― Гродно, 2008.

Акушерство и гинекология : пособие для обучающихся на 2-й ступени высшего образования (магистратура) / [Л. В. Гутикова, Н. В. Хворик и др.] ; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Гродненский государственный медицинский университет, Кафедра акушерства и гинекологии. — Гродно : ГрГМУ, 2017. — 363 с. : табл.

Гинекология : пособие для студентов учреждений высшего образования / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный медицинский университет» , Кафедра акушерства и гинекологии ; [Л. В. Гутикова, Н. В. Хворик и др.] — Гродно : ГрГМУ, 2016. — 230 с. : ил., табл.

Фетоплацентарная недостаточность : учебно-методическое пособие для студентов лечебного, педиатрического, медико-психологического, медико-диагностического факультетов и факультета иностранных учащихся, обучающихся на русском языке / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный медицинский университет», Кафедра акушерства и гинекологии ; [Л. В. Гутикова, Н. В. Хворик и др.]. — Гродно : ГрГМУ, 2015. — 74 с. : ил., табл.

Аб жыцці і дзейнасці

Бакун, Е. Женщина… Звучит гордо / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. – 2020. – 17 кастрычніка (№ 81). – С. 9 : фот.

Уроженка г. Кобрина Н. В. Хворик — практикующий врач высшей квалификационной категории, доктор медицинских наук.

Хворик Наталья Валерьевна [Электронный ресурс] // Гродненский государственный медицинский университет. – Режим доступа: http://www.grsmu.by/ru/university/ structure/ chairs/cafedry_7/sostav/97/. – Дата доступа: 28.10.2020.Хворик, Наталья Валерьевна [Электронный ресурс] // Сводный Электронный Каталог библиотек Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu  — Дата доступа: 28.10.2020.