Чарапіца, В. Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 149.

КАТОВІЧ Іван (Іаан) Антонавіч (1839, Кобрынскі пав. — 1915), праваслаўны царк. дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літ. духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у Кобрынскім і Віленскім духоўных вучылішчах, Віленскім рэальным вучылішчы. Служыў у цэрквах Вільні. 3 1875 протаіерэй, настаяцель віленскага Прачысценскага сабора. У 1869-1903 рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей». Чл. Паўн.-Зах. аддзела Рус. геагр. т-ва. Даследаваў гісторыю распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі, правасл. храмаў Кобрына, Вільні. Удзельнічаў у падрыхтоўцы да друку матэрыялаў для кнігі «Дакументы, якія тлумачаць гісторыю Заходнярускага краю і яго адносіны да Расіі і Польшчы» (1865), а таксама матэрыялаў 9-га археал. з’езда ў Вільні (1893).