Чарапіца, В. Кульчыцкі Андрэй (у манастве Аляксандр) / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 303

Кульчыцкі Андрэй (у манастве Аляксандр) Міхайлавіч [1826, в. Камень-Шляхецкі Кобрынскага пав., цяпер в. Акцябр Кобрынскага р-на – 16(28).12.1888], царкоўны дзеяч, гісторык. Канд. багаслоўя (1857). З сямʼі святара. Скончыў Літ. духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1857). З 1847 святар Петрапаўлаўскай царквы ў Кобрыне, у 1852 прыняў манаства. У 1857-66 знаходзіўся ў якасці місіянера ў Пекіне, вывучаў побыт насельніцтва Кітая, складаў рус.-кітайскі слоўнік. З 1866 інспектар Полацкай духоўнай семінарыі, з 1871 настаяцель царквы Рас. пасольства ў Рыме. З 1878 епіскап туркестанскі, кастрамскі, галіцкі. Аўтар прац па гісторыі царквы, геаграфічных нататак і інш.

Тв.: Внутреннее состояние униатской церкви в конце XVIII века. СПб., 1858; Торжественная встреча в г. Витебске принесенной из Киево-Печерской лавры части святых мощей преподобной Евфросинии, княжны Полоцкой. Витебск, 1870.

Валерый Чарапіца