Чарота Іван Аляксеевіч [Электронны рэсурс] // Кафедра славянскіх літаратур. — Рэжым доступу: http://philology.bsu.by/by/contacts/kafedra-slavyanskikh-litaratur/156-charota. – Дата доступу: 29.08.2017.

Кафедра славянскіх літаратур

Чарота Іван Аляксеевіч — доктар филалагічных навук, прафесар, заг. кафедры

Вышэйшая навучальная ўстанова, якую закончыў, спецыяльнасць:

Беларускі дзяржаўны універсітэт; філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры.

Галіна літаратуразнаўства, у якой працуе і можа выступаць у якасці эксперта, апанента: славянскае літаратуразнаўства, літаратура народаў краін замежжа, руская і беларуская літаратуры.

Назва кандыдацкай дысертацыі, год абароны, навуковы кіраўнік:

«Творчество М. А. Шолохова и литературный процесс Югославии (1956-1986)», 1986, навук. кіраўнік — д.ф.н., праф. Хватаў А.І.

Назва доктарскай дысертацыі, год абароны:

«Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння», 1998.

Колькасць навуковых публікацый: больш за 550.

Лаўрэат Прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (за 2003 г.), Міжнароднай прэміі імя Канстанціна Астрожскага (Польшча) за 1999 год; прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі за 2000 год, прэміі часопіса «Збиља /Reality” (СРЮ, Бялград) за 2000 и 2006 гг., Міжнароднай прэміі ім. Дастаеўскага (Сербія) за 2007 год, Усеправаслаўнай літаратурнай прэміі «Багародзіца Траеручыца» (сербскі Фонд ім. Іванкі Мілошэвіч (Чыкага, ЗША) за 2011 год; узнагароджаны ордэнам Сергія Раданежскага ІІІ ступені (2002); памятным медалём Саюза славацкіх пісьменнікаў (2003), ордэнам Святога Савы III ступені (Сербія, 2004), ордэнам Святога Кірыла Тураўскага ІІ ступені (2012); Залатым знакам Культурна-асветніцкага таварыства Сербіі (2008), знакам “За вялікі ўнёсак у літаратуру” (Беларусь, 2012), сярэбраным медалём «За заслугі» (Сербія, 2013). 


г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд.207
220030
+375 17 327-61-40 E-mail: Charota@bsu.by