Чарота Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. I. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 275-277.

Чарота Іван Аляксеевіч (н. 16.9.1952, в. Лышчыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), перакладчык, крытык, літаратуразнавец. Член СП Беларусі з 1985. Кандыдат філалагічных навук (1987).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька, Аляксей Панцялеевіч, і маці, Ганна Паўлаўна, — калгаснікі (цяпер на пенсіі). I. Чарота вучыўся ў Лышчыкаўскай пачатковай, потым у Рынкаўскай сярэдняй, у Лышчыкаўскай васьмігадовай школах і ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына (скончыў у 1969). Адначасова тры гады вучыўся ў Кобрынскай вячэрняй музычнай школе. У 1969 — 74 студэнт аддзялення рускай мовы і літаратуры філфака БДУ. Пасля яго заканчэння накіраваны ў Паляцкішскую сярэднюю школу Воранаўскага p-на Гродзенскай вобл., дзе працаваў тры гады выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. У 1977 — 82 выкладаў рускую мову замежным студэнтам БДУ. 3 1982 выкладчык кафедры рускай савецкай літаратуры БДУ, дзе працуе дацэнтам і цяпер. Адначасова з 1992 супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны.

Друкуецца з 1978, калі ў часопісе «Беларусь», а затым у газеце «Літаратура і мастацтва» былі змешчаны яго артыкулы «Пра дружбу літаратур» і «Нязгаснае святло Іва Андрыча». Займаецца вывучэннем беларуска-сербскіх, беларуска- харвацкіх, беларуска-славенскіх, беларуска-рускіх, руска-сербскіх літаратурных сувязей. Яго артыкулы па гэтых пытаннях вызначаюцца шырынёй погляду, веданнем літаратур славянскіх народаў, выяўленнем спецыфікі і тыпалогіі генетычна блізкіх культур. Піша пра асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры. На старонках перыядычных выданняў выступав з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу, асвятляе маральна-этычныя праблемы, а таксама праблемы развіцця самадзейнага мастацтва. Выступленні яго па Беларускім тэлебачанні і радыё прысвечаны тэмам «Янка Купала ў Югаславіі», «Якуб Колас у Югаславіі», «Беларуская літаратура ў Югаславіі». Зарэкамендаваў сябе як падрыхтаваны перакладчык. На беларускую мову перакладае творы в’етнамскай, македонскай, рускай, сербскахарвацкай, славенскай, украінскай літаратур, а з беларускай — на сербскахарвацкую.

Жыве ў Мінску. 

Л. М. Гарэлік.

Бібліяграфія

Творчество М. А. Шолохова в литературном процессе Югославии (1956 — 1980) : Автореф. дисс. …канд. филол. н. Л., 1987.

Беларуская савецкая літаратура за мяжой. Мн., 1988 / У сааўт.

Советская литература в связях и взаимодействиях: (Начало сравнительного и системного анализа). Мн., 1989.

1978. Пра дружбу літаратур // Беларусь. N 4; Нязгаснае святло 1ва Андрыча: [Рэц. на кн.: Андрыч I. Трывожны год. Мн., 1978) // ЛІМ. 25 жн.

1979. [Уступнае слова да апавяданняў Р. Даманавіча] // Далягляды. Мн.; Трывога пра шчасце і бяду: [Рэц. на кн.: Грахоўскі С. Зачараванасць. Мн., 1979 ] // Беларусь. N° 10; Што сказана і як «звязана»?: [Рэц. на кн.: Аношкін I. Землякі. Мн., 1978] // ЛіМ. 6 крас.; Якія ў творчасці крыніцы?: [Рэц. на кн.: Вышынскі М. Крыніца, светлая вадзіца. Мн., 1979] // Там жа. 7 вер.; Варожы бераг і сонца радзімы: [Рэц. на кн.: Каліч Д. Бераг без сонца. Мн., 1978] // Там жа. 21 снеж.; Захопленасць // Чырв. змена. 20 вер.

1980. Песня, народжаная памяццю: [Рэц. на кн.: Ракаў В. Песня і памяць. Мн., 1979] // Беларусь. N 7; Міг ці вечнасць?: [Рэц. на кн.: Шклярава Н. Miг і вечнасць. Мн., 1979] // Маладосць. № 4.

1981. [Уступнае слова да апавядання С. Куленавіча] // Далягляды. Мн.; [Рэц. на кн.: Гура В. Как создавался «Тихий Дон». М., 1980] // Весн. БДУ. Сер. 4. N 3; Шырокія крылы «малой формы»: [Рэц. на кн.: Білоруське радянське оповідання. К.,1979] // Полымя. № 1; Сумленне і талент: [Рэц. на кн.: Па камянях, як па зорах. Мн., 1981] // Там жа. N 9; Адказнасць першага кроку // Чырв. змена. 19 лют.

1982. Знаёмства з літаратурамі Югаславіі // Далягляды. Мн.; Янка Купала і Якуб Колас у Югаславіі: (Да пытання аб перакладах і ацэнках творчасці) // Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа і развіццё славянскіх моў і літаратур. Мн.; Яднае народы коласава слова // Маладосць. N 8; Поэт Радуле Стийенский // Неман. N 3; «Звярнуў увагу ўсяго свету…» // ЛІМ. 16 ліп.; Перабіраць, як зерне, слова // Там жа. 6 жн.

1983. Восприятие творчества М. А. Шолохова в Югославии // Великий художник современности. М.; Памінкі, помнік і напамін // Зупанчыч Б. Памінкі. Мн.; По родству духа // Неман. N 1; «Пакуль шануюць скарб нашчадкі…»: [Рэц. на кн.: Маляўка М. Эстакада. Мн., 1982] // ЛІМ. 24 чэрв.; Карысць і радасць знаёмстваў: [Рэц. на кн.: Знаёмства. Мн.,1982] // Там жа. 5 жн.; Шукаючы лепшыя словы: [Рэц. на кн.: Гардзей В. Засевак Радзімы. Мн.,1983] // Там жа. 11 ліст.; Голас гісторыі, праўда гісторыі // Чырв. змена. 9 студз.

1984. [Уступнае слова да вершаў М. Джэркавіча] // Далягляды. Мн.; Восприятие творчества М. А. Шолохова в Югославии // Веснік БДУ. Сер. 4. N 1; Перад шматгалоссем жыцця: [Рэц. на кн.: Гурыновіч X. Шматгалосая птушка. Мн., 1983] // Маладосць. N 7; Пераклады гэта мост дружбы // Голас Радзімы. 1 сак.; [Уступнае слова да вершаў М. Джэркавіча] // ЛіМ. 21 вер.; Настаўнікам, вучням, аматарам: [Рэц. на кн.: Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984] // Там жа. 28 снеж.; Pogovor z beloruskim prevajalcem in literarnim zgodovinarjem Ivanom Caroto: [Інтэрв’ю] // Delo. 16 avg.

1985. Рэха Нушычавага смеху // Нушыч Б. Аўтабіяграфія. Мн.; Белорусская литература и общеславянский контекст (белорусская литература в Югославии) // Региональные особенности восточнославянских языков, литератур, фольклора и методы их изучения. Гомель. Ч. 2; На карысць славянскага брацтва: Штрыхі да партрэта Ніла Гілевіча — перакладчыка // Беларусь. N 4; Паэзія надзеі і змагання // Там жа. N 11; Мужны голас // Полымя. N 11; Паэтычнае слова сяброў // Звязда. 7 снеж.; Могучий талант, рожденный эпохой // Знамя юности. 24 мая; Маштаб уздзеяння: (Да 80-годдзя з дня нараджэння М. А. Шолахава) // ЛІМ. 24 мая.

Зупанчыч Б. Памінкі: Раман / 3 славен. Мн., 1983 (Б-ка замежнай прозы). Рэц.: Юнак В. Начало // Лит. обозрение. 1984. N 11.

Пра маленькага марскога краба: В’етнамская народная казка. Мн., 1983.

Нушыч Б. Аўтабіяграфія: Аповесць / 3 сербскахарв. Мн., 1985 (Б-ка замежнай прозы). Рэц.: Патароча В. Новая сустрэча з Нушычам // ЛІМ. 1985. 22 ліст.

Воранц П. Падарункі: Апавяданні / 3 славен. Мн., 1986.

Юрчыч Е. Як аднойчы казла судзілі; Незвычайная аповесць з даўніх гадоў / 3 славен. Мн., 1986. Янчар Д. Галернік: Раман / 3 славен. Мн., 1990. Андрыч I. Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні / 3 сербскахарв. Мн., 1993 / Сааўт. пер. Б. Сачанка (Скарбы сусв. л-ры).

1978. Тодаравіч М. Хатні тэатр: Гумарэска / 3 сербскахарв. // ЛІМ. 11 жн.

1979. Даманавіч Р. Сны і ява; Сербская ініцыятыва; Бессардэчныя людзі: Сатырычныя апавяданні / 3 сербскахарв. // Далягляды. Мн.; 3 антырэлігійнага гумару народаў Югаславіі: А які ж д’ябал плот зрабіў?; Хрысцілі сяляне ваўка; Запавет; Усё і поп не здужае / 3 сербскахарв. // ЛІМ. 12 студз.;

3 югаслаўскага народнага гумару: Ты будзеш дудзець; Бо й варта…; Як кацёл памёр / 3 сербскахарв. // Там жа. 4 мая; Дзмітрыевіч Р. Вялікі Сіма: Гумарэска / 3 сербскахарв. // Там жа. 22 чэрв.

1980. Ковачавіч Б. Апавяданне пра бабулю / 3 сербскахарв. // Бярозка. N 11; Савіч Б. Падарунак: [Гумарэска] / 3 сербскахарв. // ЛІМ.4 студз.; Крклец Г. Тэлеграфныя байкі: Ракава хада; На сметніку / 3 сербскахарв. // Там жа. 25 студз.; Матола М. «Вы з ёй знаёмы?..»; «Калі каханне, каб прасцей…”; «У вырай дрэвы зноў не паляцелі…»; «Не магу я без веры ў Мадонну…»; «Монна Ліза, Монна Ліза…»: [Вершы] / 3 укр. // Чырв. змена. 22 чэрв.

1981. Куленавіч С. Святое трайное правіла; Сябар вады; Бяссонніца; Самае прыгожае і самае галоўнае: Апавяданні / 3 сербскахарв. // Далягляды. Мн.; Чопіч Б. Перавернутае апавяданне / 3 сербскахарв. // Вясёлка. N 4;Крклец Г. Мініяцюры / 3 сербскахарв. // ЛІМ. 29 мая; Воўк М. Хто дзе; Навіна; Плётка; Вучань:[Вершы] / 3 укр. // Чырв. змена. 17 кастр.

1983. Усмешкі югаслаўскіх сяброў / 3 сербскахарв. // Бярозка. N 3;Федзінішынец У. Скарагаворка; Жук-Танк: [Вершы] / 3 укр. // Вясёлка. N 11; Дзеці, дзеці…:Няўмелы рыбак; Песні:[Жарты] / 3 сербскахарв. // ЛіМ. 11 сак.

1984. Джэркавіч М. Цудоўна; Хатынскія званы; Словы, якіх шукаю; Бераг; Новая эра; Збавіцелі сусвету; Парастак; Водбліскі; Мост да цябе; Праз мяне: [Вершы] / 3 сербскахарв. // Далягляды. Мн.; Лыонг Вінь Тхінь. Пакаленне паэтаў-воінаў /3 в’ет. // Маладосць. N 6; Хабул М. Тры апавяданні: Праблемы культурнага адпачынку; Незвычайная калекцыя; Ці ж не творца, не пісьменнік? / 3 сербскахарв. // ЛіМ. 7 снеж.; Джэркавіч М. Хатынскія званы: [Паэма] / 3 сербскахарв. // Чырв. змена. 29 вер. / Сааўт. пер. К. Севярынец.

1985. Чопіч Б. Апавяданне пра вілы; Прыручаны вадзяны д’ябал: [Апавяданні] / 3 сербскахарв. // Ветразь. Мн; Хабул М. Незвычайная камедыя; Ці ж не творца, ці ж не пісьменнік?: [Апавяданні] / 3 сербскахарв. // Далягляды. Мн.; МаксімавічД. Веру; На Кардуне; Назар У. Наша песня; Бор М. Як пайду дадому…; Дзястоўнік-Каюх К. Босыя пойдзем:    [Вершы] / 3 сербскахарв. // Беларусь.N 11 / Сааўт. пер. К. Севярынец; Юрца Б. Мой сябар Мікі: Урывак з аповесці «Нараджаешся толькі раз” / Са славен. // Бярозка. № 11; Я го ж. Салодкі цукар: [Урывак з аповесці «Нараджаешся толькі раз] / Са славен. // Вясёлка. N 12; Джурович М. Мой маятник [Вершы] / Сааўт. пер. К. Севярынец; Попковаков Д. Цезарь; Узники; Просьба: Рассказы / С сербскохорв. // Неман. N 3; Бор М. 3 паэмы «Ішоў падарожнік праз атамны век”; Косавел С. Лебядзіная песня: [Верш] / Са славен. // Звязда. 7 снеж.; Суходолчан Л. Дневник Приможа: (Юмореска) / С словен. // Зорька. 29 нояб.; Каўчыч У. Пустата; Партліч Т. Воўк на Мадрыдскіх вуліцах; [Апавяданні] / Са славен. // ЛіМ. 29 ліст.; Селішкар Т. Дапамога: [Апавяданне] / Са славен. // Піянер Бел. 5 снеж.

Сербская паэзія. Мн., 1989 / Скл. з М. Джэркавічам.

На 6 Югаславіі мовах. Ivan Carota// Slovenski leksikon novejṡega prevajanja. Izbral in uredil Janko Moder. Ljubljana, 1985; Lesar L. Seminar slovenskega jeẑika zbliẑuje ljudi in narode // Nedeljski dnevnik. 1984. 15 aug.; Tоrkаг S. Martin Krpan v beloruskem prevodu // Knjiga. 1983. N 4; Torkar S. Ζupanсiсeva «Sedmina» tudi i beloruṡḉini // Knjiga. 1983. N11 — 12.             

T. M. Махнач.