Шычко, С. Новая беларуская кніга – у Сербіі / Сяргей Шычко // Звязда. – 2020. — 13 мая (№ 91). – С. 5.

Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук І. А. Чарота выступіў укладальнікам зборніка беларускіх народных казак.

Новая беларуская кніга — у Сербіі

Укладальнікам зборніка беларускіх народных казак выступіў прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Іван Аляксеевіч Чарота. Пераклала творы беларускага фальклору на сербскую мову Даяна Лазаравіч.

Сёння, калі свет з-за пандэміі каранавіруса стрымлівае свае актыўнасці ў сувязях, стасунках надзвычай выразна, факт выдання перакладной кнігі значыць вельмі шмат. Не абрываецца тым самым гуманітарная повязь Беларусі і Сербіі, а наадварот — усталёўваецца трывалы мост дружбы і супрацоўніцтва.

Мяркуецца, што пасля выдання кніга беларускіх народных казак патрапіць у школьныя бібліятэкі Сербіі.

Трэба нагадаць, што «Залаты птах» — прадаўжэнне выдання той беларускай бібліятэкі на сербскай мове, над чым рупіцца перакладчыца Даяна Лазаравіч. Апошнія гады прынеслі сербскаму чытачу сустрэчы з кнігамі беларускіх паэтаў і празаікаў Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка, Алеся Бадака, Святланы Быкавай, Марыі Кобец, Віктара Кажуры і іншых аўтараў.

Сяргей Шычко