Юрэня Аляксандр Станіслававіч // Кобрынскі веснік. – 1995. – 6 мая. – С. 2.

Аб кандыдаце ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР А. С. Юрэні, яго прадвыбарчая праграма.

Юрэня Аляксандр Станіслававіч

АКРУГА № 24

Нарадзіўся у 1946 годзе ў в. Колбавічы Баранавіцкага раёна. Беларус. Працоўны шлях пачаў з 17 гадоў рабочьм на Кобрынскім інструментальным заводзе. Затым з 1963 на 1969 гг. — электрык кампрэсарнай станцыі г. Кобрына, з 1970 па 1979 гг. галоўны заатэхнік калгаса «Савецкая Беларусь», а з 1979 г. і да гэтага часу дырэктар племзавода «Дружба». За бездакорную працу ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

А. С. Юрэня мае вышэйшую адукацыю. У 1970 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў вучонае званне кандыдата сельскагаспадарчых навук.

А. С. Юрэня жанаты, мае дваіх дзяцей. Член Аграрнай партыі. Кандыдатам у дэпутаты вылучаны працоўным калектывам племзавода «Дружба».

У выпадку выбрання мяне дэпутатам Вярхоўнага Савета лічу галоўным тэрмінова ажыццявіць комплекс мер па стварэнню ўмоў для ўздыму эканомікі.

Сярод іх:

− зніжэнне падаткаў на вытворцаў або дыферэнцыраванага зямельнага падатку. Устанаўленне адзінага падатку для вытворцаў прадукцыі земля- робства і жывёлагадоўлі. Стымуляванне выпуску і экспарту прадукцыі, ін- вестыцый, стварэнне рабочых месц у т. л. праз ільготнае крэдытаванне, папаўненне абаротных сродкаў;

− павышэнне зацікаўленасці прадпрыемстваў у скарачэнні выдаткаў вы- творчасці, зніжэнні цэн;

− устанаўленне рэальнага парытэту цэн на прадукцыю сельскай гаспадаркі і прамысловасці, эфектыўнай сістэмы падтрымкі мэтавых праграм развіцця сяла;

− рэфармаванне і прыватызацыя дзяржуласнасці пад кантролем гра- мадскасці і з аптымальным спалучэннем інтарэсаў працоўных калектываў і дзяржавы;

− стрымліванне інфляцыі, падтрымка курса нацыянальнай валюты. Стварэнне ўмоў для развіцця навукі, работы і жыцця вучоных; навуко- ва-тэхнічны прагрэс;

− устанаўленне расходаў дзяржавы на абарону, кіраванне, ахову пра- вапарадку па прынцыпу мінімальнай дастатковасці.

У сацыяльнай сферы — не «замарожванне» зарплаты, а яе эканамічна абгрунтаваны рост у адпаведнасці зэфектынасцю вытворчаеці і цэнавай палітыкай. Сусветным цэнам — зарплату на ўзроўні рэальнага кошту рабочай сілы;

− будаўніцтва жылля для маламаёмных, інвалідаў і шматдзетных сем’яў, выдзяленне льготных пазык на будаўніцтва жылля для моладзі, адмена падаткаў на сродкі прадпрыемстваў, накіроўваемыя на будаўніцтва жылля.

У сферы палітычнай буду выступаць за грамадзянскую згоду і сапраў- днае народаўладдзе. Эканамічныя і палітычныя правы грамадзян павінны забяспечвацца незалежна ад іх нацыянальнасці, веравызнання і перака- нанняў.

− Я — за ўмацаванне дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяр- жавамі СНД і заходнімі краінамі.

− Я — за прыярытэт грамадскай уласнасці, якая сёння з’яўляецца гарантам для сельскіх пенсіянераў і адзінокіх пажылых людзей, але не адмаўляю пры гэтым прыватнай уласнасці і фермерства як вытворчых форм.