Юрэня Аляксандр Станіслававіч

Біяграфічны нарыс

Юрэня Аляксандр Станіслававіч – кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Нарадзіўся 11 лютага 1946 года ў в. Колбавічы Баранавіцкага раёна. У 1952 годзе пайшоў у Колбавіцкую пачатковую школу. У 1956-1962 гадах вучыўся ў Падгорненскай сярэдняй школе.

Працоўны шлях пачаў з 17 гадоў рабочым на Кобрынскім інструментальным заводзе. З 1963 па 1969 год — электрык кампрэсарнай станцыі г. Кобрына.

З 1970 па 1971 год – служба ў Савецкай Арміі. У 1970 годзе А. Юрэня закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, пасля з 1970 па 1979 год працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Савецкая Беларусь».

З 1979 па 2000 год А. С. Юрэня — дырэктар племзавода «Дружба». Дзякуючы Аляксандру Станіслававічу прадпрыемства наладзіла цесную сувязь з навукоўцамі Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, з шэрагам вопытных станцый і экспериментальных баз рэспублікі. Трывалая сувязь з навукай давала свае вынікі. Племянны завод у той час быў адзіным у рэспубліцы, які займаўся племянной жывёлагадоўляй і спецыялізаваўся на вырошчванні бычкоў і кароў французскіх парод.

З 2000 года А. С. Юрэня — у апараце Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, з сакавіка 2002 па 2004 год — начальнік упраўлення Кобрынскага райвыканкама, з 2004 года па люты 2007 года — намеснік начальніка сельгасупраўлення Кобрынскага райвыканкама.

У 1994 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў вучонае званне кандыдата сельскагаспадарчых навук. З’яўляючыся старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, Аляксандр Станіслававіч да апошняга дня працягваў кансультаваць па пытаннях росту прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, укараненні новых тэхналогій і перадавога вопыту ў сельскагаспадарчую вытворчасць.

У 1986 годзе А. С. Юрэня ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і Залатым медалём ВДНГ, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі, Падзячным пісьмом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнки.

16 студзеня 2010 года жыццё Юрэні Аляксандра Станіслававіча абарвалася.

Юреня, Александр Станиславович. Совершенствование и использование шаролезской породы скота в Республике Беларусь : автореферат дис. … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.02.01.- Жодино, 1994.- 22 с.: ил.

Аб жыцці і дзейнасці

Ардэнаносцы. Юрэня Аляксандр Станіслававіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 85 : фат.

Часовитина, Н. Объединенные «Дружбой» / Наталья Часовитина // Сельская газета. — 2019. — 26 января. — С. 28-29.

Директор племзавода «Дружба» А. С. Юреня защитил диссертацию, стал кандидатом сельхознаук.

Александр Юреня: «Наши планы строились не на пустом месте» / Александр Юреня // Белорусская нива. – 2003. – 27 февраля.

Александр Станиславович Юреня – кандидат сельскохозяйственных наук.

Сацук, А. Тут зноў курлычуць жураўлі / А. Сацук // Кобрынксі веснік. – 1999. – 11 верасня.

Па ініцыятыве дырэктара племзавода А. С. Юрэні ля вёскі Лука на тэрыторыі племзавода створана штучнае возера.

Юрэня Аляксандр Станіслававіч // Кобрынскі веснік. – 1995. – 6 мая. – С. 2.

Аб кандыдаце ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР А. С. Юрэні, яго прадвыбарчая праграма.

Юреня Александр Станиславович : информация Лукской публичной интегрированной библиотеки. – Лука, 2019.