Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Мінск, 1972. – Т. 5. — С. 26-27.

ІАЎЧУК Міхаіл Трыфанавіч [н. 6 (19).11, 1908, в. Заўжоўе Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.], савецкі філосаф. Чл.-кар. AH СССР (1946). З сялян. Чл. КПСС з 1928. Скончыў Акадэмію камуніст. выхаваня (1931). У 1933-36 і ў 1939-49 на парт. рабоце. З сак. 1947 да лютага 1949 сакратар ЦК КП(б)Б, чл. Бюро ЦК КП(б)Б. З 1936 кіраваў кафедрамі філасофіі шэрагy ВНУ, з 1953 праф. Маскоўскага ун-та. 3 1958 гал. рэдактар час. «Научные доклады высшей школы. Философские науки». З 1970 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КІІСС. Даследуе праблемы гісторыі філасофіі, гісторыі марксізма-ленінізма, гістар. матэрыялізму. Адзін з аўтараў і рэдактараў 6-томнай «Гісторыі філасофіі» і «Філасофскай энцыклапедыі». Ha XXIV з’ездзе КПСС выбраны канд. у чл. ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га скл. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 інш. ордэнамі, медалямі.

Тв.: Белинский. Его философские и социально- политические взгляды, М., 1939; Развитие материалистической философии в России в XVIII- XIX вв., М., 1940; Основные черты русской класснической материалистической философии XIX в., Мн., 1949; Философские и социологические взгляды Н. П. Огарева, М., 1957; Г. В. Плеханов и его труды по истории философии, М., 1960; История философии как наука, ее предмет, метод и значение, М., I960; Ленинский этап в развитии марксизма и его философии, М., 1969; Актуальные проблемы истории марксистской философии и ленинского этапа ее развития, у кн.: Ленинизм и современные проблемы историко-философской науки, М., 1970.