Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 49-51.

ІАЎЧУК МІХАІЛ ТРЫФАНАВІЧ

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч — філосаф, прафесар (1939), доктар філасофскіх навук (1946), член-карэспандэнт АН СССР (1946), замежны член Балгарскай АН (1975), партыйны дзеяч.

Нарадзіўся Міхаіл Іаўчук 19 лістапада 1908 года ў в. Завужоўе Кобрынскага павета (цяпер в. Завужоўе Кобрынскага раёна).Скончыў філасофскае аддзяленне Акадэміі камуністычнага выхавання (1931).

У 1936-1939 гг. — кіраўнік кафедраў дыялектычнага матэрыялізму марксізму-ленінізму Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імяМендзялеева і Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Цімяразева.

У 1939-1941 гг. — на партыйнай рабоце ў Выканкаме Камінтэрна. У 1941-1947 гг. ва ўпраўленні прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б). У 1947-1949 гг.

М. Т. Іаўчук — сакратар ЦК КП(б)Б па прапагандзе і агітацыі, член бюро ЦК КП(б)Б.

У 1949-1970 гг. Міхаіл Трыфанавіч вёў навукова-выкладчыцкую работу ў Маскоўскім, Уральскім універсітэтах, Інстытуце філасофіі АН СССР.

У 1970-1978 гг. ён рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, рэдагаваў часопіс «Філасофскія навукі». 3 1978 года М. Т. Іаўчук — кансультант Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Іаўчук быў старшынёй Навуковага савета АН СССР па гісторыі грамадскай думкі.

Міхаіл Трыфанавіч — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1941-1950 гг. Узнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі СССР.

М. Т. Іаўчук даследаваў праблемы гісторыі філасофіі, гісторыі марксізму-ленінізму, пытанні тэорыі культуры, ідэалагічнай барацьбы і інш. Ён аўтар кніг «Г. В. Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі» (1960), «Гісторыя філасофіі як навука, яе прадмет, метад і значэнне» (1960) і іншых, адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі філасофіі».

Узнагароды М. Т. Іаўчука: ордэн Леніна (30.12.1948), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945; 27.03.1954), ордэн Дружбы народаў (20.11.1978), ордэн Чырвонай Зоркі (20.04.1944), ордэн «Знак Пашаны» (12.12.1968), медалі.

Памёр Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук 9 студзеня 1990 года.

Працы

Иовчук, М. Т. Философские и социологические взгляды Н. П. Огарева / М. Т. Иовчук. — М., 1957.

Иовчук, М. Т. Г. В. Плеханов и его труды по истории философии / М. Т. Иовчук. — М.,1960.

Иовчук, М. Т. История философии как наука, её предмет, метод и значение /

М. Т. Иовчук. — М., 1960.

Аб жыцці і дзейнасці

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. – Т. 7. — С. 142.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. — Т.5. — С. 26-27.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5 : біяграфічны даведнік. – С. 248, 249.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. — Мінск, 2002. — С. 435. – (Імі ганарацца землякі).

Иовчук Михаил Трифонович // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. – М., 1972. – Т. 10. – С. 366.

Иовчук Михаил Трифонович // Регионы Беларуси : эницклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская обл. : в 2-х кн. — Минск, 2009. — Кн.1. — С. 431.

Иовчук Михаил Трифонович // Философский энциклопедический словарь. — М., 1983. — С. 220.

Корнилович, Э. А. Политикии учёные. Иовчук Михаил Трифонович / Э. А. Корнилович // Беларусь: созвездие политических имён : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. – Минск, 2009. – С. 342-343 : фото.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч (1908, Кобр. р-н – 1990), вучоны ў галіне філасофіі, член-карэспандэнт АН СССР, замежны член Балгарскай АН – 110 гадоў з дня нараджэння // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. – 2017. — № 9. – С. 19. – (Дадатак. Беларускі каляндар, 2018 год).

Да 105-годдзя з дня нараджэння М. Т. Іаўчука // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2013 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2013. – С. 13-14.

Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук // Вікіпедыя – свабодная энцыклапедыя. — Рэжым доступа: https://be.wikipedia.org/wiki . – Дата доступа: 10.04.2017.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/search?searchword. – Дата доступу: 12.09.2016.

Імі ганарацца землякі. Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 31.08.2017.