Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч

Біяграфічны нарыс

ІАЎЧУК Міхаіл Трыфанавіч (1908–1990)вучоны ў галіне філасофіі, член-карэспандэнт АН СССР (1946), замежны член Балгарскай АН (1975), партыйны дзеяч. Прафесар (1939), доктар філасофскіх навук (1946).

Нарадзіўся Міхаіл Іаўчук 19 лістапада 1908 года ў вёсцы Завужоўе Кобрынскага павета (цяпер Завужоўе Кобрынскага раёна).Закончыў філасофскае аддзяленне Акадэміі камуністычнага выхавання (1931).

У 1936-1939 гадах — кіраўнік кафедраў дыялектычнага матэрыялізму марксізму-ленінізму Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імяМендзялеева і Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева.

У 1939-1941 гадах — на партыйнай рабоце ў Выканкаме Камінтэрна, у 1941-1947 — ва ўпраўленні прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б). У 1947-1949 гадах М. Т. Іаўчук — сакратар ЦК КП(б)Б па прапагандзе і агітацыі, член бюро ЦК КП(б)Б.

У 1949-1970 гадах Міхаіл Трыфанавіч вёў навукова-выкладчыцкую работу ў Маскоўскім, Уральскім універсітэтах, Інстытуце філасофіі АН СССР.

У 1970-1978 гадах ён рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, рэдагаваў часопіс «Філасофскія навукі». З 1978 года М. Т. Іаўчук — кансультант Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС. Іаўчук быў старшынёй Навуковага савета АН СССР па гісторыі грамадскай думкі.

Даследаваў праблемы гісторыі філасофіі, гісторыі марксізму-ленінізму, пытанні тэорыі культуры, ідэалагічнай барацьбы і інш. Ён аўтар кніг «Г. В. Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі» (1960), «Гісторыя філасофіі як навука, яе прадмет, метад і значэнне» (1960) і іншых, адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі філасофіі».

Міхаіл Трыфанавіч — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1941-1950 гадах.

Першы лаўрэат прэміі імя Г. В. Пляханава (1971).

Узнагароджаны многімі ордэнамі (ордэн Леніна (30.12.1948), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945; 27.03.1954), ордэн Дружбы народаў (20.11.1978), ордэн Чырвонай Зоркі (20.04.1944), ордэн «Знак Пашаны» (12.12.1968) і медалямі СССР.

Памёр Міхаіл Трыфанавіч Іаўчук 9 студзеня 1990 года.

Працы

Иовчук, М. Т. Г. В. Плеханов и его труды по истории философии / М. Т. Иовчук. — М.,1960.

Иовчук, М. Т. История философии как наука, её предмет, метод и значение / М. Т. Иовчук. — М., 1960.

Иовчук, М. Т. Ленинизм, философские традиции и современность / М. Т. Иовчук. — М., 1970.

Иовчук, М. Т. Философские и социологические взгляды Н. П. Огарева / М. Т. Иовчук. — М., 1957.

Иовчук, М. Т. Проблемы исследования истории философской и общественно-политической мысли в Средней Азии и Казахстане / М. Т. Иовчук, Ш. Ф. Мамедов // Вопросы философии. — 1978. — № 11.

Иовчук, М. Т. О роли историко-философской науки в системе образования / М. Т. Иовчук // Философские науки. — 1973. — № 2.

Иовчук, М. Т. Взаимосвязь истории философии и истории науки в трактовке советской историко-философской науки / М. Т. Иовчук // Философские науки. — 1972. — № 1.

Иовчук, М. Т. Основные вехи развития в СССР истории философии как науки / М. Т. Иовчук, Л. Н. Суворов // Философские науки. — 1958. — № 1. — С. 34-51.

Иовчук, М. Т. Г. В. Плеханов и вопросы истории русской философии / М. Т. Иовчук // Вестник Московского университета. Серия экономики, философии и права. — 1956. — № 2. — С. 15-33.

Аб жыцці і дзейнасці

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 142.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. — Т.5. — С. 26-27.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5 : біяграфічны даведнік. – С. 248, 249.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 435. – (Імі ганарацца землякі).

Иовчук Михаил Трифонович // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. – М., 1972. – Т. 10. – С. 366.

Иовчук Михаил Трифонович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. Биографический справочник. – С. 258.

Иовчук Михаил Трифонович // Регионы Беларуси : эницклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская обл. : в 2-х кн. — Минск, 2009. — Кн.1. — С. 431.

Иовчук Михаил Трифонович // Философский энциклопедический словарь. — М., 1983. – С. 220.

Корнилович, Э. А. Политикии учёные. Иовчук Михаил Трифонович / Э. А. Корнилович // Беларусь: созвездие политических имён : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. – Минск, 2009. – С. 342-343 : фото.

110 гадоў з дня нараджэння Іаўчука Міхаіла Трыфанавіча // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 67.

Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 49-51.

Беларускі каляндар.2018 год. Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч// Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. — 2017. — № 9. — С. 19 (дадатак).

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля (№ 29). — С. 5.

Кобринская центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны».