Іванюк Уладзімір Рыгоравіч

Біяграфічны нарыс

ІВАНЮК Уладзімір Рыгоравіч (1941-2009)вучоны ў галіне аховы раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Нарадзіўся 23 ліпеня 1941 года ў вёсцы Мяфёдавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на цяжкія, галодныя ваенныя і пасляваенныя гады. Выпаўшыя на яго долю выпрабаванні станоўча адлюстраваліся на любові да працы, жыццёвай сіле і трываласці будучага вучонага.

У 1959 годзе Уладзімір Іванюк закончыў Гарадзецкую сярэднюю школу. Паступіў на прырода-геаграфічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які з адзнакай закончыў у 1964 годзе.

Па рэкамендацыі вучонага савета Уладзімір Іванюк паступіў у аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і агародніцтва, з 1966 года працаваў там малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1969 годзе яму была прысуджана навуковая ступень кандыдата біялагічных навук. У1971–1986 гадах – старшы навуковы супрацоўнік; у 1986–1989 гадах – загадчык аддзела, у 1989–1999 гадах – галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ абароны раслін.

У 1982 годзе Уладзімір Рыгоравіч стаў доктарам біялагічных навук, у 1992 годзе – прафесарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 1999 года працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ бульбаводства (з 2006 года – Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву). Адначасова ў 1998–2005 гадах – прафесар кафедры Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і кафедры БДСХА. У 2003 годзе —  член-карэспандэнт НАН Беларусі.

У. Р. Іванюк – аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій, 12 вынаходніцтваў. У вучонага шмат навуковых прац у вобласці імунітэту і абароны сельскагаспадарчых культур ад хвароб і шкоднікаў. Ён правёў вывучэнне біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб бульбы, агароднінных культур, лубіну і інш. Усталяваў структуру папуляцый і яе дынаміку ў прасторы і часе. Выявіў эфектыўнасць шэрагу агратэхнічных прыёмаў, пестыцыдаў і біялагічных сродкаў абароны супраць комплексу грыбных і бактэрыяльных захворванняў. Распрацаваў матэматычныя мадэлі ўзаемаадносін у сістэме «расліна – патаген – навакольнае асяроддзе», якія дазваляюць прагназаваць характар праявы найболей шкоднасных захворванняў сельскагаспадарчых культур у Беларусі і планаваць аб’ёмы правядзення ахоўных мерапрыемстваў. Выявіў спосабы прыгнечання паразітычнайактыўнасці патагенаў і павышэнне хваробаустойлівасці cельскагаспадарчых культур.

У. Р. Іванюк – суаўтар сорту бульбы Дабро, помідораў Ружа, Віліна, Калінка, Аранж.

Уладзімір Рыгоравіч актыўна займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. За 25 гадоў падрыхтаваў 19 кандадатаў навук. Заўсёды ў даступнай, зразумелай форме імкнуўся перадаць свае веды, свой жыццёвы вопыт маладому пакаленню даследчыкаў. Вучні запомнілі эрудзіраванага і мудрага выкладчыка, надзейнага сябра, зносіны з якім прыносілі інтэлектуальнае і духоўнае абагачэнне. Гэта быў сціплы і адкрыты чалавек. Частку свайго часу У. Р. Іванюк аддаваў прапагандзе навуковых ведаў: выступаў з лекцыямі і дакладамі на навуковых з’ездах, канферэнцыях, вытворчых семінарах, курсах павышэння кваліфікацыі, даваў рэкамендацыі па абароне раслін ў СМІ.

Праца Уладзіміра Рыгоравіча неаднаразова адзначалася граматамі, у тым ліку Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалямі ВДНГ.

У. Р. Іванюк памёр 22 мая 2009 года.

Багатая навуковая спадчына, якую пакінуў беларускі навуковец, ставіць яго ў адзін шэраг з найбольш вядомымі айчыннымі і замежнымі вучонымі ў вобласці фітапаталогіі і фітаімуналогіі. 13–15 ліпеня 2011 года адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная памяці У. Р. Іванюка.

Працы

Иванюк, В. Г. Болезни и вредители овощных культур : справочное пособие / В. Г. Иванюк, Н. Н. Колядко, М. С. Комарова. – Минск : Ураджай, 1994. – 351 с.

Иванюк, В. Г. Болезни картофеля; Вредители / В. Г. Иванюк // Бульба белорусская : энциклопедия. — Минск, 2008. — С. 157–235.

Иванюк, В. Г. Защита картофеля от болезней, вредителей и сорняков / В. Г. Иванюк, С. А. Банадысев, Г. К. Журомский. – Минск : Белпринт, 2005. – 696 с.

Иванюк, В. Г. Защита картофеля от болезней и вредителей на приусадебных участках / В. Г. Иванюк, Ж. В. Блоцкая, В. А. Бейня. – Минск : Современное слово, 1998. – 256 с.

Иванюк, В. Г. Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням / В. Г. Иванюк, Н. А. Дорожкин, А. Н. Палилова. – Минск : Наука и техника, 1988. – 247 с. : ил.

Бульба : энциклопедический справочник по выращиванию, хранению, переработке и использованию картофеля / ред. кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.), П. И. Альсмик, А. Ф. Богдановский, В. В. Валуев, В. Г. Иванюк [и др.]. – Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1988. – 674 с. : ил.

Иванюк, В. Г. Комплексная защита картофеля в личных подсобных хозяйствах / В. Г. Иванюк, В. И. Калач, Д. А. Ильяшенко // Защита и карантин растений : ежемесячный журнал для специалистов, ученых и практиков. — 2011. — № 10. — С. 48–52.

Иванюк, В. Г. Видовойсостав возбудителей грибных болезней зернобобовых культур в условиях Белорусского Полесья / В. Г. Иванюк, Н. Ф. Климова // Земляробства і ахова раслін. — 2008. — № 4. — С. 16–18.

Аб жыцці і дзейнасці

Іванюк Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 156.

Иванюк Владимир Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т.1. Брестская область : в 2 кн. – Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 415.

Иванюк Владимир Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2006. – Т. 3. – С. 699.

Иванюк Владимир Григорьевич // Бульба белорусская : энциклопедия / под общ. ред. И. И. Колядко. – Минск, 2008. – С. 327, 328.

Иванюк Владимир Григорьевич // Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003. — С. 221–222.

Владимир Григорьевич Иванюк, член-корреспондент Национальной академии наук Беларуси, доктор биологических наук, профессор : к 70-летию со дня рождения / [сост. Л. И. Носевич]. – Минск : Равноденствие, 2011. – 55 с. – (Биобиблиография видных деятелей сельско-хозяйственной науки Беларуси).

75 гадоў з дня нараджэння У. Р. Іванюка (1941) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 11.

Беларускі каляндар.2021 год. Іванюк Уладзімір Рыгоравіч // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. — 2020. — № 9. — С. 6 (дадатак).

Даты. Падзеі. Людзі : 23 ліпеня 1941 года // Звязда. — 2016. — 23 ліпеня. – С. 16.

75 гадоў таму нарадзіўся (в. Мяфёдавічы Кобрынскага раёна) У. Р. Іванюк, беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, член-карэспандэнт НАН (2003) і Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992).

Владимир Григорьевич Иванюк (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. — Сер. аграрных навук. — 2011. — № 3.

Владимир Григорьевич Иванюк (К 65-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. — Сер. аграрных навук. — 2006. — № 3.

Ильяшенко, Д. А. Владимир Григорьевич Иванюк : (краткий очерк жизни и деятельности) (23.07.1941–22.05.2009) / Д. А. Ильяшенко // Земляробства i ахова раслiн : навукова-практычны часопіс. — 2011. — № 5. — С. 58–59.