ЗЕМЛЯКІ
Іван ПАНАСЮК,
кандыдат філасофскіх навук, старшыня савета дырэктараў ААТ «Новасібірскколермет», старшыня праўлення беларускага культурна- асветніцкага цэнтра ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай:
“Галоўная каштоўнасць – людзі”
— Кабрынчане па праву могуць ганарыцца сваім любімым горадам і той роллю, якую яны адыгралі ў развіцці Брэстчыны і ўсёй Беларусі.
А мы сёння з непрыхаванай радасцю і гонарам, доўга пералічваючы дасягненні горада і раёна, можам упэўнена канстатаваць: галоўная каштоўнасць нашай любімай Кобрыншчыны — гэта людзі. Светлыя і добрыя, мужныя і моцныя, руплівыя і працавітыя, клапатлівыя і любячыя, мудрыя і годныя.
З Днём нараджэння, любімы горад! Са святам, дарагія кабрынчане! 3 самымі сардэчнымі пажаданнямі росквіту і дабрабыту! Новых дасягненняў і перамог! А ўсім жыхарам — душэўнага цяпла, радасці і шчасця, стойкасці духу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!