Іван Чарота // Кобрынскі веснік. – 2004. – 28 лютага – С. 4.

Іван Чарота — выхадзец з вёскі Лышчыкі Тэвельскага сельсавета, вядомы вучоны і грамадскі дзеяч.

Іван Чарота

Вядомы беларускі літаратуразнавец, перакладчык, крытык, член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі, ён вядзе вялікую асветніцкую работу. Прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур Іван Чарота — адзін з вядомых югаславістаў: валодае сербскай, славенскай, харвацкай, македонскай і польскай мовамі, аўтар вялікай колькасці друкаваных перакладаў, навуковых прац. Наш зямляк шмат працуе на ніве духоўнага асветніцтва, многае робіць для збліжэння славянскіх культур і народаў, за што неаднаразова адзначаны. У 2002 годзе яму быў уручаны ордэн Прападобнага Сергія Раданежскага. А сёлета ў дні свята Нараджэння Хрыста Іван Аляксеевіч разам з іншымі дзеячамі культуры і асветы атрымаў з рук Прэзідэнта краіны прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Выхадзец з вёскі Лышчыкі Тэвельскага сельсавета, вядомы вучоны і грамадскі дзеяч, Іван Чарота памятае і пра сваіх землякоў, прымае, ўдзел у духоўным жыцці Кобрыншчыны.