Іван Чарота // Кобрынскі веснік. – 2005. – 3 верасня.

Іван Чарота

У нашага земляка Івана Чароты — асноўнае прызванне, якому прысвяціў жыццё. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, потым працаваў у ім і з цягам часу стаў загадчыкам кафедры славянскіх літаратур. Беларускай літаратуры XX стагоддзя і працэсам нацыянальнага самавызначэння прысвяціў доктарскую дысертацыю, якую абараніў у 1998 годзе. 3 поспехам перакладае з сербскай, харвацкай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую. Аўтар «Анталогіі беларускай паэзіі», выдадзенай у 1993 годзе ў Югаславіі, звыш 250 навуковых работ, прысвечаных славянскім мовам.