Імі ганарацца землякі. Запарожчанка Раіса Георгіеўна [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 23.08.2017.

ЗАПАРОЖЧАНКА Раіса Георгіеўна, вучоны-фізік. Нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца. У 1966 г. закончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля аспірантуры пры Інстытуце фізікі АН Беларусі працавала малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1977 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці квантавая электроніка. Тэматыка яе даследаванняў звязана з актыўнай сінхранізацыяй лазернага выпраменьвання для атрымання ультракароткіх імпульсаў святла, з нелінейна-аптычнымі метадамі ператварэння частаты ультракароткіх імпульсаў і нелінейным прапусканнем святла паўправаднікамі. Асноўным метадам даследавання, што развіла Раіса Георгіеўна, з’яўляецца метад матэматычнага мадэліравання працэсаў у лазерах і нелінейна-аптычных асяроддзях. Надрукавала больш за 100 навуковых артыкулаў у айчынных і замежных часопісах, атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Па выніках гэтых даследаванняў у 1996 г. ёй прысвоена навуковая ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці лазерная фізіка. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай АН Беларусі.