Імі ганарацца землякі. Прымачук Леанід Платонавіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.

ПРЫМАЧУК Леанід Платонавіч, вучоны-матэматык. Нарадзіўся ў 1943 г. у в. Мацы. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970), дацэнт (1980). У 1960 г. закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1965 г. паступіў у аспірантуру БДУ. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў выкладчыкам, дацэнтам БДУ. У 1973—1976 гг. чытаў лекцыі ў Алжырскім універсітэце, у 1981 — 1984 гг. — ва універсітэце г. Уагадугу (Буркіна-Фасо). Больш за 10 гадоў працаваў дэканам механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Зараз дацэнт кафедры тэорыі функцый БДУ.