Імі ганарацца землякі. Семянюк Уладзімір Андрэевіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.

СЕМЯНЮК Уладзімір Андрэевіч, беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1989), прафесар (1993). Нарадзіўся 16 ліпеня 1940 г. у в. Залессе. У 1958 г. закончыў Залескую сярэднюю школу і паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля заканчэння працаваў настаўнікам у Глыбоцкім раёне. У 1964-1967 гг. аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, потым малодшы навуковы супрацоўнік гэтага ж інстытута. У 1969 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хрысціянскае вучэнне аб сэнсе і мэце чалавечага жыцця». З 1968 г. дацэнт кафедры філасофіі Беларускага інстытута фізічнай культуры. У 1978-1981 гг. чытаў лекцыі ў Вышэйшай інжынернай школе г. Зялёна-Гура (Польшча). У 1989-1993 гг. дацэнт, прафесар кафедры сацыялогіі і медыцынскай этыкі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1994 г. прафесар кафедры філасофіі Беларускай політэхнічнай акадэміі. Галоўныя навуковыя працы: «Хрысціянскі гуманізм» (1969), «Сіянізм у палітычнай стратэгіі імперыялізму» (1981), «Сучасны сіянізм: курсам палітычных і ваенных авантур» (1986) і інш.