Іўчанкаў Віктар Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 435-436. – (Імі ганарацца землякі).

ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч, лінгвіст, педагог, журналіст. Нарадзіўся 28 чэрвеня 1962 г. у в. Хадынічы. Кандыдат філалагічных навук (1988), дацэнт. Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (1985), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1988).

Працаваў настаўнікам у Бельскай васьмігадовай школе Кобрынскага р-на (1980-1983), выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага педінстытута (1985); выкладчыкам кафедры агульнага, славянскага і рускага мовазнаўства Мінскага педагагічнага інстытута (1988-1989). З 1990 г. дацэнт, з 1996 г. загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ. Саветнік міністра адукацыі па сувязях са СМІ і грамадскасцю. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член Беларускага саюза журналістаў. Аўтар звыш 60 навуковых і навукова-метадычных работ, у т. л. дзвюх манаграфій, звыш 100 публіцыстычных матэрыялаў. Намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура», член рэдкалегіі часопіса «Роднае слова».

Займаецца стылістыкай беларускай і рускай моў, лінгвістыкай публіцыстычнага тэксту, рыторыкай. Асноўныя працы: «Лінгвістычная арганізацыя тэксту. У творчай лабараторыі Уладзіміра Караткевіча» (2002), «Лінгвастылістыка тропаў Юрыя Казакова» (2002). Аўтар падручніка «Сучасная беларуская мова. Арфаграфія. Графіка. Лексікалогія (фразеалогія). Ч. 1» (2001), вучэбнага дапаможніка «Святло слова» (у сааўтарстве) (2002), праграм для студэнтаў факультэтаў журналістыкі ВНУ і інш.