Іўчанкаў, В. Медыялінгвістыка ў Беларусі: набыткі, праблемы і перспектывы / Віктар Іўчанкаў // Роднае слова. – 2019. — № 7. – С. 29–32.

Вынікі навуковай дыскусіі на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Слова ў кантэксце часу» прафесара В. Іўчанкава (ураджэнца в. Хадынічы Кобрынскага раёна).

МЕДЫЯЛІНГВІСТЫКА Ў БЕЛАРУСІ:

НАБЫТКІ, ПРАБЛЕМЫ I ПЕРСПЕКТИВЫ

ПАВОДЛЕ ВЫНІКАЎ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ‘СЛОВА Ў КАНТЭКСЦЕ ЧАСУ’

Падаюцца звесткі пра вынікі навуковай дыскусіі на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Слова ў кантэксце часу” акцэнтуецца ўвага на дэфініцыях, якія адносяцца да вывучэння мовы і стылю сродкаў масавай камунікацыі; акрэсліваецца паняційны апарат медыялінгвістыкі як перспектыўнага напрамку даследаванняў.

Ключавыя словы: медыялінгвістыка, тэкст, мова і стыль сродкоў масавай камунікацыі, журналістыка, мовазнаўства.

The author presents information about the results of the scientific discussion at the IV International Scientific and Practical Conference «The word in the context of time», focuses on the definitions, which relate to the study of the language and style of mass communication; defines the conceptual apparatus of media linguistics as a promising area of research.

Ha факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ёсць традыцыя — захоўваць памяць пра таленавітых людзей, ушаноўваць іх, беражліва ставіцца да іх дасягнен- няў. I гэтым жа развіваць свае погляды, удаска- нальвацца.

У сакавіку гэтага года навуковая грамадскасць адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння выдатнага лінгвіста — доктара філалагічных навук Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча. Універсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці прафесара. У іх ліку акадэмічныя студыі, аўдыторныя чытанні… Працягам іх стала IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Слова ў кантэксце часу” На пленарным пасяджэнні дэкан факультэта Вольга Самусевіч уручыла ганаровую грамату Ніне Іванаўне Наркевіч за вялікі асабісты ўклад у захаванне навуковай і духоўнай спадчыны факультэта журналістыкі, плённую дзейнасць па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнцкай моладзі. Ніна Іванаўна гасцінна прымае студэнтаў, выкладчыкаў, дзеліцца ўспамінамі пра свайго знакамітага мужа, старанна вымалёўвае вобраз руплівага даследчыка і шчырага ў адносінах да калег, студэнтаў чалавека. Такім чынам ладзіцца гістарычная повязь часу…

На канферэнцыю прыслалі заяўкі вучоныя з Аўстрыі, Славацкай Рэспублікі, Польшчы, Украіны, Расіі. У склад праграмнага камітэта ўвайшлі сусветна вядомыя даследчыкі Бранка Тошавіч, доктар філалагічных навук, прафесар Інстытута славістыкі Грацкага ўніверсітэта Карла і Франца; Станіслаў Гайда, доктар філалагічных навук, прафесар Апольскага ўніверсітэта, загадчык кафедры польскай мовы, член прэзідыума Міжнароднага камітэта славістаў; Лілія Дускаева, старшыня медыялінгвістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры медыялінгвістыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта; Наталля Клушына, старшыня стылістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры стылістыкі рускай мовы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава; Даікі Харыгуці, доктар філалагічных навук, прафесар універсітэта Іватэ (Японія); Уладзімір Канькоў, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры медыялінгвістыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і інш. У пленарных дакладах гэтых вучоных былі ўзняты актуальный тэмы, якія тычыліся статусу новага навуковага адгалінавання на сумежжы мовазнаўства і журналістыкі, метадалогіі даследаванняў, прынцыпаў і крытэрыяў адбору эмпірычнага матэрыялу.

На XV Міжнародным з’ездзе славістаў (жнівень 2013 г., Мінск) была створана медыялінгвістычная камісія пры Міжнародным камітэце славістаў, у склад якой увайшлі вучоныя Расіі, Беларусі, Украіны, Полынчы, Славакіі, Балгарыі, Іспаніі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Кітая, Турцыі і іншых краін свету. Тады і адбылося афіляванне медыялінгвістыкі як інтэграванага навуковага напрамку да сфер мовазнаўства і журналістыкі.

У мінулым годзе ў Бялградзе на XVI з’ездзе славістаў праца камісіі была ўхвалена і прадоўжана на наступныя пяць гадоў. Дзейнасць камісіі добра скаардынаваная і плённая, у чым несумненная заслуга яе старшыні Л. Дускаевай. З’яўленню перспектыўнага напрамку даследаванняў папярэднічала вялікая праца шматлікіх навукоўцаў у савецкі і постсавецкі перыяды.

Медыялінгвістычныя цэнтры фарміраваліся перш за ўсё на адпаведных кафедрах факультэтаў журналістыкі: кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання (да 2018 г. — стылістыкі і літаратурнага рэдагавання) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедры медыялінгвістыкі Санкт- Пецярбургскага ўніверсітэта (раней — стылістыкі і рэдагавання, потым кафедры тэорыі маўленчай дзейнасці і мовы масавай камунікацыі, да 2018 г. — маўленчай камунікацыі), стылістыкі рускай мовы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і інш.

На профільных кафедрах закладваліся асновы медыялінгвістыкі — стылістыка публіцыстычных жанраў, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз СМІ (БДУ), практычная стылістыка, стылістыка тэксту (МДУ), тэорыя маўленчай камунікацыі, культура маўлення журналіста, лінгвістычны аналіз жанру артыкула (СПбДУ).

Беларуская медыялінгвістыка бярэ пачатак з прац М. Цікоцкага, А. Наркевіча, С. Грабчыкава, М. Карповіч і інш. Памкненні савецкіх навукоўцаў аб’ядноўваў пошук як метадалогіі даследавання маўленчай арганізацыі СМІ, так і метадаў выкладання моўных дысцыплін на факультэтах журналістыкі, у чым назіраецца свая спецыфіка. Так, вывучэнне мовы на журфаку ў мэтах стварэння медыйнага тэксту прынцыпова адрозніваецца ад разгляду мовы ў структурным плане. Даследаваць моўны факт па-за сістэмай — значыць не бачыць яго ў дзеянні, не ўлічваць персуазіўны эфект: для чаго былі выкарыстаны тыя ці іншыя словы, формы, словазлучэнні, сказы? чаму існуе тэкст як цэласная сістэма ўзаемазвязаных адзінак? якую функцыю ў маўленні выконвае сам тэкст? Будучаму журналісту важна ведаць мову ў выглядзе элементнай структуры (парадыгмы), але больш значнае для яго разуменне моўнага вар’іравання (сінтагматыкі), незлічоных семантычных камбінацый, зададзеных стылістычнай перспектывай. Так нараджаецца творчасць, якая нівелюе стандарт. Менавіта апошні доўгі час “трымаў моду” ў медыятэксце.

Сёння Аркадзя Наркевіча назвалі б медыялінгвістам. У той жа час занятак, якому вучоны прысвяціў апошнія дзесяцігоддзі жыцця, называўся крыху інакш — мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі. Намінацыя медыялінгвістыка трывала ўваходзіць у навуковую практыку і сведчыць пра фарміраванне новага міждысцыплінарнага напрамку даследаванняў.

Навуковы форум паказаў, што ва ўмовах глабальнага пашырэння інфармацыйных тэхналогій на лексічным узроўні адбываецца пераразмеркаванне тэрміналагічных нагрузак намінацый сродкаў масавай інфармацыі. Гэта ёсць вынік пэўных зрухаў у канцэптуальнай карціне свету, пра што хацелася б паразважаць, так бы мовіць, па гарачых слядах канферэнцыі.

Канцэпт — сэнсавы цэнтр семантычнай структуры выказвання (шырэй — камунікацыі), носьбіт ментальных планаў, вытворца эпізадычнай памяці, генератар сэнсаў, які характарызуе і акт разумения, і яго вынік. Уключэнне анталагічных уяўленняў у назапашаны масіў эмпірычных дадзеных (што ёсць канцэптуалізацыя рэчаіснасці) нагадвае механізм складаных сувязей паміж рэчыўным (дэнататыўным) светам і абстрактным (паняційным, сігніфікатыўным), але на іншым, метамоўным, узроўні. Лексеме, каб набыць статус канцэпту, неабходна перш за ўсё вырасці ў функцыянальнай прагрэсіі, г. зн. ператварыцца ў даволі высокачастотную адзінку, заякой замацоўваецца пэўнае паняційнае ядро. На перыферыі апошняга зяўляюцца дадатковыя ментальныя сэнсы. Нешта падобнае адбываецца ў анамасіялогіі лексемы медыя.

Назіраем сітуацыю, калі традыцыйная абрэвіятура СМІ паступова выцясняецца англіцызмам медыя. Гэта спарадзіла шмат арфаграфічных і дэрывацыйных варыянтаў, якія ўзнікаюць у выніку сігніфікатыўных і структурных змен саміх марфем. Так, у складаных словах медыяадукацыя, медыяактывы, медыябаер, медыябаінг, медыябізнес, медыявайна, медыязабеспячэнне, медыяімперыя, медыяіндустрыя, медыякампанія, медыякангламерат, медыяканцэрн, медыякарпарацыя, медыямагнат, медыямастацтва, медыяносьбіт, медыяпадзея, медыяпадтрымка, медыяпланаванне, медыяпраграма, медыяпрадукт, медыяпрастора, медыяселер, медыясуполка, медыяфайл, медыяфрашиыза, медыярынак, медыярэсурсы, медыятэкст, медыяцэнтр і іншых першая частка (медыя-) страчвае самастойнае лексічнае значэнне і ператвараецца ў прэфіксоід са значэннем “які адносіцца да медыя”. Каранёвая марфема (на парадыгматычным узроўні) набліжаецца да прыстаўкі, але сінтагматычна можа рэалізоўвацца як самастойнае слова. Малаверагоднай выглядае перспектыва намінацый СМІ- адукацыя, СМІ-актывы, СМІ-баер і г. д.

Прэфіксоіднае словаўтварэнне з’яўляецца прадуктыўным у папаўненні лексічнай базы. Такім спосабам фарміруюцца пераходныя зявы намяжы лексемыіафіксоіда — гібрыдныя афіксальна-каранёвыя словаўтваральныя кампаненты складанага слова: гора-аратар, арт-нуво, глэм-фаны, рэтра-стылъ, гала-спектакль, меганавука, фолк-рок, дэнс-пакаленне, слэнг-клубу нанаробагпу бізнес-план, імплаймент-бюро, чып-шоп і інш. Прэфіксоіды маюць розную семантычную злітнасць і могуць пісацца праз злучок або разам. Ці залежыць правапіс складанага слова ад змененай функцыянальнай нагрузкі адной з яго частак?

Вядома, што словы з першай іншамоўнай часткай на галосную пішуцца разам. Так, у новай рэдакцыі беларускага правапісу фіксуецца норма: пішуцца разам складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, стэрэа-, тэле-, фота-, электра- і іншымі (авіябілет, аграхімія, аўтамотакрос, аўдыявізуальны, аэрафотаздымка, біяабарона, варыяфільм, веласпорт, відэафільм, геапалітычны, гамагенны, заапарк, кінастужка, макрадэфармацыя, медыятэкст, мотабол, неалітычны, палеаантраполаг, радыёхваля, стэрэакіно, тэлебачанне і г. д.).

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, приняты ў 2008 г., рэгламентаваў напісанне некаторых прэфіксоідаў, у тым ліку і медыя-. Аднак у дачыненні да апошняга так было не заўсёды. На пачатку ўваходжання самастойнага слова ў актыўны лексікон назіралася іншая карціна. Напрыклад, яшчэ ў 2000-я напісанне слова вар’іравалася. Некаторыя слоўнікі рэкамендавалі дэфіснае напісанне, што знайшло адлюстраванне ў пісьмовай практыцы: медиа-текст (Сметанина С. И. Медиа-текст в системе культуры. Динамические процессы в языке и стиле журналистики конца XX века. — М.: Изд-во Михайлова, 2002), медыя-тэкст (Іўчанкаў В. I. Дискурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. — Мінск: БДУ, 2003) і інш.

Разнабой у напісанні слоў з прэфіксам медыя- ў адным з самых аўтарытэтных слоўнікаў сучаснасці (Русский орфографический словарь Российской академии наук; отв. ред. В. В. Лопатин: Электронная версия // Грамота.ру, 2001 — 2007) не раз выклікаў раздражненне карыстальнікаў партала “Грамота. Ру”: “Чаму такія розначытанні? Медыя-баер чымсьці адрозніваецца ад медыяброкера (па словаўтварэнні)? А баер — ад плэера і флаера?” (пытанне № 220723, http:// new.gramota.ru/spravka/buro/search-answer?s). Сённяшнія рэкамендацыі партала — пісаць падобныя словы разам, што дыктуецца нормай апошніх перавыданняў названага слоўніка.

У сучаснай пісьмовай практыцы заўважаецца тэндэнцыя да нарастания злітнага напісання: як толькі пашыраецца сфера выкарыстання слова і яно становіцца высокачастотным, актыўна развіваецца яго паняційнае ядро, у дзеянне ўступаюць законы семантыкі. Адзначым, што арфаграфічныя зрухі ў напісанні прэфіксоіда медыя- паказальныя ў тым плане, наколькі вырашальнай можа стаць роля актыўнага / пасіўнага ўжывання слова ў маўленні.

Выцясненне цяжкаватага і для ўспрымання (абрэвіяцыя), і для напісання (вялікія літары) тэрміна СМІ словам медыя можна лічыць натуральным. Абрэвіяцыя ўяўляе сабой вынік другаснай намінацыі, выконвае ідэнтыфікацыйную і класіфікацыйную функцыі, сведчыць пра актуальнасць абазначанай з’явы ў пэўны перыяд (Ізаіда, Даздраперма, Бужыторк і інш.).

Агульнавядома, што намінатыў сродкі масавай інфармацыі ўвайшоў ва ўжыванне ў другой палове мінулага стагоддзя праз французскае moyens d’i information de masse. Аднак у Францыі тэрмін не прыжыўся, яго аператыўна замянілі на mediatique. За абрэвіятурай СМІ ў постперабудовачны час замацаваўся статус ідэалагемы (гл., напрыклад, https://ru.wikipedia.org/wiki). Справядліва будзе адзначыць, што кадыфікацыі СМІ не адбылося. Так, у ТСБМ (1977 — 1984) не фіксуецца намінацыя сродкі масавай інфармацыі, абыходзяць яе ўвагай і іншыя лексікаграфічныя працы. Тэрмін доўга не прызнаваўся ўкладальнікамі тлумачальных слоўнікаў і падаваўся толькі ў спецыялізаваных выданнях — даведніках па журналістыцы і тэлекамунікацыі, фінансах, юрыспрудэнцыі, эканоміцы і праве, ідэаграфічным слоўніку. Апошнім часам ён знайшоў адлюстраванне ў “Вялікім слоўніку беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка” Ф. Піскунова (2012), “Вялікім тлумачальным слоўніку рускай мовы” (гал. рэд. С. А. Кузняцоў; 2014). Слова ж медыя з канца XX ст. займае трывалае месца ў лексікаграфічных працах.

У беларускамоўнай практыцы слова медыя мае правапісныя варыянты: мёдыа фін.у нескл., н. (адрозніваць ад медыя, нескл.у мн.) [1, с. 510] і медыя, нескл.у мн. (адрозніваць ад мёдыа нескл., н.) [1, с. 511]. Лексічная нагрузка слова медыя полісемічная, але перад намі амонімы: медыя (сродкі масавай інфармацыі) і медыя (абмен абавязацельстваў за долю ў фінансавых патоках: Media for sharing, Media for equity). У гэтым выпадку арфаграфічная дыферэнцыяцыя неправамерная, бо, як вядома, у беларускай мове спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад націску і значэння слова: медыятэка, медыятыўнасць, медыявістыка, медыяна, медыянта, медыястыніт, медыятар і інш.

Выклікае пытанне рознае напісанне слова медыеваль [2, с. 393] і медыявалъ [1, с. 511]. Пераход е ў я ў першым складзе перад націскам характэрны для слоў славянскага паходжання і для некаторых даўно запазычаных, а дакладней кажучы, высокачастотных у сінхраніі: каляндар, сяржант, яфрэйтар і інш. Тэрміны медиеваль, медыевальныя шрифты — вузка прафесіянальныя. Больш за тое, маюць элементную будову: з лац. medium aevum “сярэдні + век” (сярэднявечча).

Тэрмін медыя атрымаў пашырэнне праз англійскае media, што перакладаецца як сродкі масавай інфармацыі ці аналагізуецца з масмедия, якое, дарэчы, мае рознае напісанне: разам (сёння больш прынятае) і праз злучок. Зразумела, што апошні тэрмін семантычна празмерны: у перакладзе ён абазначае масавыя сродкі масавай інфармацыі. На жаль, тэта не заўсёды ўлічваецца карыстальнікамі мовы і больш за ўсё тымі, хто лічыць сябе спецыялістамі ў медыясферы.

Этыялогія гэтай з’явы бярэ пачатак з розначытанняў лацінізма медыя, сутнасць якога зводзіцца да паняццяў “сярэдзіна”, “цэнтр”, “пасрэднік”, “сродак”: Est in media verum — ісціна пасярэдзіне; mediatus — пасрэднік, meditatio — раз- важанне, mediate — сярэдзіна, асяродак (сердце- вина), medium — сярэдзіна (средоточие), цэнтр, грамадства, medius — сярэдні, цэнтральны, паміж небам і зямлёй. Адсюль трэба бачыць сувязь паміж медыя і сродак. Гэтым у нейкай ступені апраўдваецца ўжыванне слова масмедыя “масавы сродак”. Аднак з часу, калі за медыя замацавалася значэнне “сродкі масавай інфармацыі”, такая неабходнасць адпадае.

Частотнасць выкарыстання слова ўплывае на яго граматычныя ўласцівасці: з нескланяльнага яно можа ператварыцца ў зменнае. Напрыклад, аўтары кнігі “Медыі і камунікацыя: курс лекцый”5 (Мінск — Вільня, 2000) без усякай аглядкі надалі слову медыя статус скланяльнага.

Канцэптуальна-сігніфікатыўная характарыстыка семнага поля лексемы медыя дазваляе распазнаць яе парадыгму, спраектаваць на маўленчую практыку, вызначыць асаблівасці сінтагматычнага размяшчэння, гэтым жа дамагчыся ўдумлівага выбару анамасіялагічных, дэрывацыйных, арфаграфічных і граматычных варыянтаў.

Канферэнцыя “Слова ў кантэксце часу” — тэта навуковы форум, які праводзіцца з перыядычнасцю раз на пяць гадоў. Яна набыла статус міжнароднага праекта, што ажыццяўляецца з актыўным удзелам дзвюх камісій пры Міжнародным камітэце славістаў — медыялінгвістычнай і стылістычнай. У рамках канферэнцыі праходзяць пасяджэнні бюро камісій. Такое рашэнне абумоўлена тым, што ў Рэспубліцы Беларусь створана фундаментальная тэарэтычная база ў галіне вывучэння мовы і стылю СМІ. Даследаванне гэтых праблем на сучасным этапе ўяўляецца важным для мовазнаўства і шырэй — філалогіі, паколькі менавіта стылістыка, якая бурна развівалася ў мінулым стагоддзі, сёння з’яўляцца ўнікальнай дысцыплінай, што прырастае новымі эфектыўнымі канцэпцыямі і арыгінальнымі метадамі даследавання.

Спіс літаратуры

  1. Піскуноў, Ф. А. Вялікі слоўнік беларускай мовы : арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка / Ф. А. Піскуноў. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — XVI + 1196 с.
  2. Слоўнік беларускай мовы / навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 916 с.

Віктар Іўчанкаў,

доктар філалагічных навук, прафесар.

Праца выканана пры падтрымцы Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў, праект № Г18062.