Іўчанкаў, В. І. «Слова стала самым дарагім і каштоўным прадуктам …» / [В. І. Іўчанкаў; гутарыла] Зоя Падліпская // Роднае слова. — 2012. — № 7. — С. 26-28.

«СЛОВА СТАЛА САМЫМ ДАРАГІМ

I КАШТОЎНЫМ ПРАДУКТАМ»

Віктар Іванавіч Іўчанкаў — доктар філалагічных навук, прафесар. Мовазнаўца і журналіст. Нарадзіўся 28 чэрвеня 1962 г. у вёсцы Хадынічы Кобрынскага раёна. Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1985), быў размеркаваны на кафедру агульнага і рускага мовазнаўства гэтага ж інстытута. У 1988 г. датэрмінова закончыў аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, з 1989 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце спачатку на пасадзе дацэнта, з 1996 г. — загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш як 350 навуковых і метадычных прац, у тым ліку сямі манаграфій. Займаецца даследаваннем стылістыкі беларускай і рускай моў. Фундаментальная праца «Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту» паклала пачатак фарміраванню ў галінах журналістыкі і лінгвістыкі самастойнага навуковага адгалінавання — лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. Заснавальнік у Беларусі навуковай школы дыскурснага аналізу СМІ. Вядзе актыўную асветніцкую працу па прапагандзе роднага слова. Змясціў на старонках друку больш за 200 публіцыстычных матэрыялаў па праблемах адукацыі, навукі і выхавання. 3 1990 г. актыўна друкуецца ў прэсе па праблемах правапісу. Член Беларускага саюза журналістаў. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь (2006). Лаўрэат прэміі імя У. Пічэты за цыкл навукова-адукацыйных дапаможнікаў па гісторыі і тэорыі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2011). Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў за лепшую журналісцкую работу ў Рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро»(2011).

— Віктар Іванавіч, у Вашай кнізе «Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі» чытаю радкі, якія прымушаюць па-іншаму зірнуць на звычайныя суфіксы і прыстаўкі. Вы пішаце: «Нават самыя нязначныя арфаграфічныя факты праз тоўшчу стагоддзяў могуць паведаміць цікавыя і нязвыклыя гісторыі з развіцця славянскіх народаў і ўсяго чалавецтва. Правапіс нітуецца з інтэлектуальнай энергіяй пакаленняў, развіваецца і ўдасканальваецца разам са стваральнікам і носьбітам мовы — народам». Так можа сказаць чалавек, які жыве ў прасторы мінулага, су- часнага і будучага…

— Відаць, Вы маеце рацыю. Каб займацца мовай, мала назіранняў над сучасным яе станам. Важна бачыць тое, што з ёю адбывалася і што можа адбыцца. Для апошняга не трэба быць асаблівым празарліўцам. Мова жыве па сваіх законах, якія на першы погляд няўлоўныя. Напрыклад, некалі ў нас было амаль удвая больш галосных, што адбівалася на націску, мелодыцы, інтанацыйным малюнку. Ва ўсходнеславянскай мове націск быў іншы, чым сёння. Ён меў му­зычны характар, а гэта значыць, што націскны склад адрозніваўся ад ненаціскнога не толькі сілай голасу, але і павышэннем ці паніжэннем тону. У беларускай і рускай мовах ён стаў дынамічным: націскны склад адрозніваецца ад ненаціскных большай напружанасцю, большай выдыхальнай сілай. У іншых мовах, напрыклад сербскахарвацкай, ён дынамічна-музычны.

Інтанацыйны малюнак нашых продкаў настолькі адрозніваўся ад сучаснага, што, пачуўшы гаворку славянина XI — XIV стст., мы не зусім маглі б зразумець, гаворыць ён ці нешта напявае. Змяненне націску црывяло да пераразмеркавання выдыхальнай сілы пры вымаўленні слоў, у выніку чаго адны склады ўзмацніліся, другія паслабіліся.  Адсюль працэсы для ўсходнеславянскіх моў  амаль рэвалюцыйныя. Страта рэдукаваных галосных прывяла да значных змен і ў беларускай  мове. Напрыклад, для нашага  продка вымавіць прозвішча тыпу Мкртчан было б цэлым выпрабаваннем.

Можна сцвярджаць, што ў гісторыі роднай мовы назіраем тэндэнцыі да функцыянальнага пашырэння галосных а і я. Дзяленне закону недысімілятыўнага акання ў нас адлюстроўваецца на пісьме. У новай рэдакцыі правапісу пашырылася аканне ў запазычаных словах. Сёння мы пішам лідар, камп’ютар, ліквідавана выключэнне ў напісанні нязвыклага для беларуса е ў пераднаціскной пазіцыі:  дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць. Хіба гэта не пашырэнне ўласцівага для роднай мовы акання?

   Ва ўсходнеславакжан мове рэдукаваныя в (ёр) і ь (ер) былі самастойнымі гукамі. Але крыху асаблівымі: вымаўляліся яны ў залежнасці ад пазіцыі. Так, у слове кьнижька абодва рэдукаваныя былі ў слабай пазіцыі, бо былі ненаціскныя. Са змяняннем націску — з музычнага на сілавы – адны склады ўзмацніліся, другія паслабіліся. Калі націск падаў на рэдукаваны, то ён паступова ператвараўся ў галосны поўнага ўтварэння. У ненаціскной жа пазіцыі рэдукаваны знікаў. Падзенне рэдукаваных прывяло да аглушэння / азначэння зычных (казка, малацьба), узнікнення ўстаўных галосных (рубль — рубель), страты канцавага л (несль — несл — нёс), узнікнення беглых галосных (сон — сна), падаўжэння зычных (вяселле), змянення  в і цвёрдага л на ў і інш. Дзакуючы гэтай старажытнай фанетычнай з’яве у беларускай мове з’явіліся і прыстаўныя галосныя: Орша, аржаны, ільгота, ільняны, іржавы, ільвіца, ірдзець, іржышча, ілгаць, ільсніцца і інш. Яны стагоддзямі ўжываліся ў вуснай беларускай мове, пранікалі ў пісьмовыя тэксты.

 — Але як такія працэсы могуць быць звязаныя з будучым?

— Яны сведчаць пра ўмацаванне пэўных тэндэнцый. Напрыклад, пра дзеянне тэорыі эканоміі маўленчых намаганняў. Гэтым асабліва вылўчаецца беларуская мова. Так, ёй уласцівы процілеглыя фанетычныя працэсы, якія паслядоўна адлюстроўваюцца на пісьме. Гаворка ідзе пра выпадкі, калі ў слова ўстаўляецца нейкі гук, часцей [в] і [й]: павук, цівун, Лявон, Радзівон, Тадэвуш, аксіёма ([йо]), дыета ([йе]), хімія ([йа]). Устаўка ў сярэдзіну слова гука называецца эпентэзай. У словах тыпу сэрца, абласны, позна назіраем адваротнае — пэўныя гукі выпадаюць са слова. Такую з’яву прынята называць дыярэзай. У падручніках яна падаецца як спрашчэнне груп зычных. Могуць выпадаць не толькі гукі, але і склады. Гэты працэс атрымаў назву гаплалогіі: мінералогія (замест мінералалогія), знамяносец (замест знаменоносец). Спрашчэнне некаторых груп зычных адбылося яшчэ у агульнаславян- скую (дапісьмовую) эпоху і было выклікана дзейнасцю закону адкрытага складу, а ў пісьмовую пару — стратай рэдукаваных галосных.

У агульнаславянскую эпоху змяніліся такія групы зычных, як бв -> б (*обвозъ — обозъ — абоз), бн-> н (пагібель, гінуць), дн-> н (кідаць, кінуць), дм -» м (плод, племя). У гісторыі славянскіх моў вядома таксама спрашчэнне ў спалучэннях зычных як з’ява не агульнаславянская, а ўсходнеславянская. Маюцца на ўвазе спалучэнні дл (кладу і клала), тл (мяту і мяла) і дм (седмъи). У апошнім слове яшчэ ў дапісьмовую пару ва ўсходніх славян зычны д выпаў, атрымалася сем.

Спрашчэнне груп зычных пачало адбывацца яшчэ ў дапісьмовую эпоху. Інтэнсіўны працяг яго прыпаў на час, калі з’вілася пісьмо. I гэта натуральна, бо абазначэнне слоў літарамі патрабавала эканомнасці: гукі, якія гублялі сваю «інфарматыўнасць», знікалі з пісьма. «Выгнанне» невымаўляльных зычных з пісьма — даволі праг- рэсіўны ход развіцця мовы.

Наша пісьмо «не любіць» лішніх літар. Пра гэта красамоўна сведчыцв яшчэ адзін даволі паказальны факт. У беларускай мове з гукам [й] звязана шмат працэсаў, якія вылучаюць яе паводле тэорыі эканоміі маўленчых намаганняў: эканомнымі сродкамі перадаць як мага больш інфармацыі. Для ілюстрацыі суаднясём марфалагічныя формы: добры і добрый, сіні і синий, вялікі і великий. У рускай мове, паводле «Зваротнага слоўніка» агульнай колькасцю на 99 430 адзінак, на гук [й] заканчваецца 20 866 слоў. Калі спраек- таваць гэта на беларускую мову, то іх прыблізна на 18 тысяч менш. Лічба даволі паказальная… Уявім, колькі пісьмовых і гукавых намаганняў, рухаў органаў маўлення і рукі (пры напісанні) будуць празмернымі, бо мы добра адрозніваем прыметнікавыя, займеннікавыя, дзеепрыметнікавыя формы і без канцавога [й]: гнуткі — гибкий, гэткі — этакий і тысячы іншых слоў. Няма яго і ў падобных польскіх формах: dоbгу, stаrу і г. д. У банальнай статыстыцы адцяняецца зладжанасць той ці іншай мовы, могуць быць вызначаны тэндэнцыі ў яе развіцці.

Ваша кніга націсана настолькі займальна і цікава, што ў рэспубліканскай прэсе за ёй замацавалася сімвалічнае найменне «»Біб- ліі» для карыстальнікаў роднай мовы» (Звязда. 13.08.2010). Ці будзе яе працяг?

— Так, кніга ахапіла не ўсе раздзелы новай рэдакцыі беларускага правапісу, і сёння рыхтуецца новае яе выданне, дзе будуць змешчаны яшчэ трыццаць гісторый і апавяданняў.

Віктар Іванавіч, нашы чытачы прызнаюцца, што вывучаюць новую рэдакцыю правіл паводле Вашай другой кнігі, меншай па аб’ёме, але настолькі попытнай, што яе тыраж дасягнуў васямнаццаці тысяч.

— Так, «Беларускі правапіс у апорных схемах: Паводле новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»» ў гэтым годзе быў пе- равыдадзены трэці раз. Пасля сустрэч з наставкам, рэдактарамі я адчуваю, што кніжачка для іх карысная. Ведаю, што некаторыя робяць паводле яе наглядныя табліцы ў класах, а бацькі для лепшага засвойвання правіл нават вывешваюць для сваіх дзетак яе ксеракапіраваныя старонкі на сценах. Гэта не можа не радаваць.

Вы праводзіце аўтарскі семінар па новай рэдакцыі правапісу, часта сустракаецеся з людзьмі, для якіх валоданне беларускай мовай — прафесійны абавязак. Як яны ставяцца да змен у правапісе?

— Я акрэсліў бы гэтае стаўленне як памяркоўнае. Зразумела, што любыя арфаграфічныя змены — гэта своеасаблівы канфлікт пакаленняў. Змены ўносяцца для наступнікаў. Сучасніку, які дасканала валодае пісьмом, яны, хутчэй за ўсё, нязручныя, замінаюць шмат у чым, уносяць дыскамфорт, раздражняюць тым, што на пэўны час чалавек становіцца не зусім «пісьмен- ным». Калі бачыш на пачатку размовы чалавека напружанага, у нечым нават незадаволенага, то пасля маеш асалоду ад размовы з кампетэнтным і ўважлівым слухачом.

Віктар Іванавіч, у адным з інтэрв’ю Вы сказалі, што правапіс для Вас хобі, а не асноўны навуковы занятак.

— Сапраўды так. Да гэтай тэматыкі давялося далучыцца з 90-х гг. мінулага стагоддзя, калі ў навуковых колах ішло інтэнсіўнае абмеркаванне правапісных праблем. Аднак важнасць і дзяржаўную значнасць працы па ўдасканаленні арфаграфіі роднай мовы адчуў з падачы былога міністра адукацыі, цяпер першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аляксандра Міхайлавіча Радзькова.

Тады напрошваецца пытанне. Што Вы бачыце для сябе прыярытэтным у навуцы?

— Сёння ў Беларусі і ў іншых краінах складваецца навуковая школа дыскурснага аналізуі СМІ. Трэба аддаць належнае беларускім даследчыкам у тым, што яны маюць трывалы грунт пад даследаваннямі тэксту як «фрагмента рэчаіснасці». 3 канца XX ст. паступова ў беларускай філалогіі фарміруецца новы напрамак, які вынікае з наступнага пастулата: тэкст — гэта не простая лінгвістычная адзінка, а з’ява чалавечай дзейнасці, камунікацыі і пазнання. Адсюль стала важным паказаць механізмы дзейснай інтэрпрэтацыі тэксту ў сістэме рэальных сітуацый, іншымі словамі, публіцыстычны тэкст паўстае ў форме дыскурсу — складанай камунікатыўнай  з’явы, «фрагментам рэчаіснасці, рэалізаваным у тэксце», «тэкстам, які акумулюе жыццё».

У эпоху інфармацыйнага грамадства, на фоне  ІТ-працэсаў слова стала самым дарагім і каштоўным прадуктам, які мяняе жыццёвае ўладкаванне так, што мы не паспяваем за часам. Інтэрнэт мяняе асяроддзе хутчэй, чым чалавек  прыстасоўваецца да новых умоў. ІТ-сфера мяняе і слова. Слова на газетнай паласе мае асаблівы  кошт.

Вы даследавалі стылістыку пісьменнікаў. I Вашы кнігі, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Караткевіча і рускага празаіка Юрыя Казакова, прымусілі лінгвістаў па-новаму зірнуць на пабудову мастацкага тэксту. У Вашых працах прадэманстравана пленная распрацоўка праблематыкі «ад формы да зместу», выбудавана дакладная схема дасягнення майстрам слова аптымальнага эстэтычнага эфекту.

— Я ўдзячны лёсу, што ён адкрыў для мяне рамантычны і ўзнёслы, гістарычна пранізлівы свет класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Ка- раткевіча. Нельга сказаць, што я не працягваю захапляцца яго стылем. I даволі паспяхова гэта робяць мае аспіранты, магістранты і студэнты. Тое ж магу сказаць і пра Юрыя Казакова — майстра апавядання, які сёння ўпісаны ў залаты фонд рускай літаратуры. 3 яго творчасці пачыналіся мае сціплыя крокі ў навуку: курсавая, дыпломная працы, што пасля стала падмуркам для напісання кнігі «Лінгвастылістыка тропаў Юрыя Казакова».

Дзякуй, Віктар Іванавіч, за цікавую размову. Для нас Вы заўсёды чаканы сябра, які шчыра і клапатліва ставіцца да праблем род- насловаўцаў і радуецца нашым поспехам. Віншуем Вас з юбілеем!

Гутарыла Зоя ПАДЛІПСКАЯ.